Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / Отдел внутренних дел / РОВД информирует 2021
28 сентября 2021

Не сейце мак і каноплі

2 крымінальныя справы і 13 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні — такі вынік спецыяльнай праграмы «Мак», якая праводзілася на Пастаўшчыне з 1 чэрвеня па 15 верасня.

Галоўнай задачай праграмы з’яўляецца выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымальных раслін (маку і канопляў), выключэнне з незаконнага абароту наркатычных сродкаў расліннага паходжання, а таксама правя­дзенне прафілактычных мерапрыемстваў і растлумачальнай работы сярод насельніцтва. З гэтай мэтай супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў штогод з наступленнем лета самую пільную ўвагу звяртаюць на прысядзібныя ўчасткі грама­дзян, лугі і палі, каб не дапус­ціць вырастання названых раслін, прыцягваюць да адказнасці тых, хто іх сее. І хоць гаспадарам пасеваў, як правіла, прыходзіцца адказваць па ўсёй строгасці закону, сейбіты па-ранейшаму знахо­дзяцца.

— У жніўні на адным з прысядзібных участкаў у вёсцы Яськавічы, які належыць жыхару Мінска, мы выявілі 10 кустоў канопляў агульнай вагой больш за кілаграм, — расказваў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі АУС райвыканкама Міхаіл Ходан. — Пры правядзенні агляду ў доме знайшлі амаль 100 грамаў марыхуаны, расфасаванай у папяровыя кулькі. Па словах затрыманага, каноплі ён вырошчваў для ўласнага спажывання, набыўшы насенне ў невядомых яму асоб. У дачыненні да грамадзяніна, які год назад прыцягваўся да крымінальнай адказнасці Фрунзенскім РУУС Мінска за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, узбуджаны адразу дзве справы — па ч. 1 арт. 328 і ч. 2 арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.

Таксама супрацоўнікамі міліцыі выяўлена 13 фактаў незаконнага вырошчвання маку, знішчана 8,5 кілаграма гэтай расліны на агульнай плошчы 45 м2. Вырошчвалі яе на сваіх агародах і клумбах у горадзе і раёне ў асноўным састарэлыя грамадзяне. Многія — з мэтай атрымаць насенне для выпечкі, некаторым проста падабалася прыгожая кветка. Нягледзячы на гэта, усе яны атрымалі, няхай сабе і мінімальныя, штрафы. А таксама папярэджанні аб тым, што, калі зноў пасеюць мак, сума штрафу будзе ў разы вышэйшай.

Хоць спецпраграма «Мак» завершана, работа па выяўленні незаконных пасеваў наркаўтрымальных раслін працягваецца. Таму парада для ўсіх: не сейце мак і каноплі, а калі яны раптам выраслі, лепш самастойна знішчыце расліны. У адваротным выпадку давя­дзецца заплаціць да 20 базавых велічынь.

Алена Шапавалава,газета “Пастаўскі край”

Фота Міхаіла Ходана

Пасевы канопляў у вёсцы Яськавічы

Интернет-ресурсы