Главная / Отдел внутренних дел / РОВД информирует 2022
РОВД информирует 2022
Дзе і калі прымаюць участковыя?
31.01.2023

Дзе і калі прымаюць участковыя?

Нярэдка ў раённы аддзел унутраных спраў тэлефануюць гараджане і жыхары раёна і цікавяцца, як трапіць на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі, з якімі пытаннямі да яго можна звярнуцца. Адказ дае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрый Салагуб:

— Прыём грамадзян участковыя інспектары міліцыі вядуць кожную сераду. У сельскіх выканаўчых камітэтах — з 10.00 да 13.00, у РАУС — з 17.00 да 20.00 (кабінет у райаддзеле №17). Звярнуцца да іх можна па любых пытаннях, якія датычаць дзейнасці міліцыі. Участковы можа пракансультаваць на прававую тэму, растлумачыць заканадаўства, якое адносіцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, пры­няць у грамадзяніна заяву па факце здзейсненага ў адносінах да яго адміністрацыйнага правапарушэння або крымінальнага злачынства. Таксама ў выпадку неабходнасці правядзе прафілактычную гутарку з асобамі, у адносінах да якіх у заяўніка маюцца скаргі.

 

Падрыхтавала Алена Шапавалава, раённая газета “Пастаўскі край”

Смотреть все