Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
1 марта 2021

Званне лаўрэата – годным

Учора на сцэне канцэртнай залы «Віцебск» ушаноўвалі лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны». Яе ўдастоены 50 прадстаўнікоў вобласці, сярод якіх настаўнік геаграфіі Варапаеўскай СШ Аляксандр Гарны і механізатар ААТ «Кураполле-агра» Аляксандр Яначкін.

— Прэмія ўручаецца з 2009 года, — расказвала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Рудніцкая. — Мэты — стымуляванне працы, прапаганда навацыйных ідэй, перадавога вопыту, прызнанне каштоўнасці ўкладу асобных жыхароў вобласці ў агульную справу развіцця рэгіёна. Сёлета найлепшых выбіралі ў 5 намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і камунікацыі», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый». Лаўрэатамі прэміі сталі прадстаўнікі розных прафесій, якія ў мінулым годзе былі найлепшымі ў сваёй справе. Прыемна, што сярод іх ёсць два прадстаўнікі Пастаўшчыны.

У Варапаеўскую сярэднюю школу Аляксандр Гарны прыйшоў пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага педуніверсітэта імя П. Машэрава. Маладога педагога вызначалі творчасць і любоў да свайго прадмета, веды па якім на працягу ўжо 19 гадоў перадае сваім вучням. І яны захапляюцца геаграфіяй, удзельнічаюць у прадметнай алімпіядзе і на ўсіх яе этапах дэманструюць глыбокія веды. За апошнія 5 гадоў вучні Аляксандра Анатольевіча заваявалі 32 дыпломы на абласным этапе і 8 — на рэспубліканскім. Настаўнік вядзе факультатыўныя заняткі ў аграрным класе. Яго навучэнцы ў маі мінулага года атрымалі дыпломы на абласной дыстанцыйнай алімпіядзе «Аграполія» і ў абласным конкурсе «Аграсвет». Шмат увагі настаўнік удзяляе навукова-даследчай працы з вучнямі, работы якіх неаднаразова перамагалі на рэспубліканскіх конкурсах.

Сам педагог уваходзіць у склад рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў геаграфіі пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Распрацоўвае метадычныя і дыдактычныя матэрыялы па прадмеце, якія потым змяшчаюць на сайце акадэміі і выкарыстоўваюць у сваёй рабоце калегі з усёй Беларусі. Ёсць у Аляксандра Гарнага і асабісты сайт з уласнымі распрацоўкамі і работамі членаў раённага метадычнага аб’яднання, якім кіруе на працягу 10 гадоў. У мінулым навучальным годзе перамог на адкрытым конкурсе педагагічнага майстэрства сярод настаўнікаў устаноў адукацыі краіны (яго праводзіць выдавецтва «Аверсэв»), у гэтым — на абласным конкурсе публікацый «Ідэя» ў намінацыі «Найлепшы вопыт». Аляксандр Гарны публікуецца ў прадметным часопісе «Геаграфія: праблемы выкладання» і «Магілёўскім мерыдыяне».

— Аляксандр Анатольевіч — педагог творчы і ініцыятыўны, — характарызаваў настаўніка дырэктар Варапаеўскай СШ Віктар Жук. — Ён карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у вучняў, іх бацькоў, калег. Старанне педагога цэніць кіраўніцтва аддзела па адукацыі райвыканкама. Мае шматлікія ўзнагароды, у тым ліку заахвочвальную прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі і студэнтаў, грамату Міністэрства адукацыі Беларусі. У 2018 годзе яму прысвоена званне «Чалавек года Пастаўшчыны». Калектыў школы ганарыцца чарговай высокай ацэнкай работы калегі. Віншуем і жадаем яму новых поспехаў.

У перыяд корманарыхтоўкі летам мінулага года на трактары «МТЗ-1523» з камбінаваным рулонным прэс-падборшчыкам Аляксандр Яначкін нарыхтаваў 6 216 тон кармоў, спрасаваў зялёную масу ў 10 052 рулоны, сярэдняя маса якіх — 618 кілаграмаў. Гэта найлепшы вынік у вобласці. Некалькі гадоў запар механізатар удзельнічаў у абласных «Дажынках». Восенню перавёз 1 343 тоны зялёнай масы кукурузы. Вызначаўся на сяўбе зерневых і зернебабовых, іх хімпраполцы. Яго старанная праца неаднаразова адзначалася рознымі ўзнагародамі. Сярод іх Падзяка міністра сельскай гаспадаркі Беларусі.

Працавітасць у Яначкіных перадаецца з генамі. Да выбуху на Чарнобыльскай АЭС сям’я жыла ў Гомелі, затым пераехала ў Літву. А калі разваліўся Саюз — вярнуліся ў Беларусь і ўладкаваліся ў ААТ «Кураполле-агра». У жывёлагадоўлі працавалі бацькі Аляксандра — Віктар Цімафеевіч і Любоў Іванаўна. Іх сыны пайшлі механізатарскай дарогай. Годны працяг дынастыі — сыны Аляксандра: старэйшы, Валерый, працуе ў гаспадарцы механізатарам, малодшы, Дзяніс, вучыцца на агранома ў Лужаснянскім дзяржаўным каледжы.

Анна Анішкевіч, газета «Пастаўскі край»

Фота аўтара, Людмілы Зелянкевіч і Алены Шапавалавай

Интернет-ресурсы