Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
10 августа 2017

Жніво-2017 у лічбах

Жніво ў раёне, як і ў цэлым па краіне, пачалося амаль на два тыдні пазней, чым у мінулыя гады. Прычынай таму сталі неспрыльныя ўмовы надвор’я. Вясной позна адсеяліся, тэмпературны рэжым мая аказаўся ніжэйшы за норму, вегетацыя праходзіла не вельмі актыўна, зацягнуўся працэс паспявання збожжавых. Пачатак уборкі затрымалі і моцныя дажджы.

-     Першымі на жніўныя палеткі на Пастаўшчыне вывелі камбайны хлебаробы філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”. Па стане на 8 жніўня зерневыя тут абмалочаны на 20,1 працэнта плошчы. Сонечнае надвор’е апошніх дзён спрыяе тэмпам. У ААТ “Камайскі-агра” ў мінулы панядзелак убралі 110 гектараў збожжавых, ААТ “Хацілы-агра” — 95, СП “Дунілавічы-агра” — 85.

-     Па ўраджайнасці ў лідарах хацілаўцы. Тут з гектара атрымліваюць па 46,2 цэнтнера, што вышэй, чым у мінулым годзе. 36,9 цэнтнера з гектара намалочваюць у ААТ “Навасёлкі-Лучай”.

-    Згодна з планам, жніво ў раёне трэба правесці на 15384 гектарах, пакуль ураджай убраны толькі з 1376 га. Летась на гэты час працэнт уборкі складаў 41,9.

 

Интернет-ресурсы