Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
10 апреля 2020

Заўтра – Вялікдзень

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Шчыра віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам — Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Гэта ўрачыстасць заклікае да перамены нашага жыцця, каб мы адкрылі сваю душу для іншага чалавека. Галоўны запавет велікоднага дня — любіць бліжняга.

Давайце радавацца светлым пачуццям, якія абу­джаюцца ў нашых сэрцах, будзем шчырымі, міласэрнымі, цярпімымі адно да аднаго! Няхай вам, вашым родным, блізкім, знаёмым спадарожнічаюць дабрабыт і згода ў сем’ях.

Жадаем, каб светлы настрой завітаў у кожны дом і прынёс спакой, шчасце і радасць. Моцнага вам здароўя, поспехаў ва ўсіх справах.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя хрысціяне-католікі Пастаўшчыны!

Віншую вас з Вялікаднем! Няхай надыходзячае радаснае і светлае свята прынясе кожнаму з вас новыя надзеі і веру ў шчаслівую будучыню. Няхай вашы душы напаўняюцца шчырасцю і спакоем, будуць здаровымі і паспяховымі дзеці, моцнымі і шчаслівымі сем’і, актыўнымі і бадзёрымі бацькі. Шчыра жадаю вам матэрыяльнага дабрабыту, працвітання, любові!

Хрыстос уваскрос!

Павел Сільчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Интернет-ресурсы