Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Выказваем глыбокую ўдзячнасць кожнаму, хто ўносіць асабісты ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі раёна і краіны ў цэлым.
За ўсімі дасягненнямі Пастаўшчыны ў аграпрамысловым комплексе — ваша мэтанакіраванасць, адказнасць, настойлівасць і працавітасць.
Нізкі паклон ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў, якія нястомна шчыравалі на сваіх участках, а сёння перадаюць вопыт і веды маладому пакаленню.
Жадаем спрыяльнага для земляробства надвор’я, багатых ураджаяў на палях, высокіх надояў і прываг, новых дасягненняў у перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
Моцнага ўсім здароўя, згоды ў сем’ях, дабрабыту, мірнага неба над нашай краінай!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў