Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
8 июня 2018

Запрашаем на фестываль!

ПРАГРАМА
ХХІХ МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ
“ЗВІНЯЦЬ ЦЫМБАЛЫ І ГАРМОНІК”

8 чэрвеня (пятніца)

11.00 — 13.00 Літаратурна-музычнае свята “Роднаму краю — талент і творчасць”. Прэзентацыя буклета “Мелодыі азёрнага краю”.
Канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай

10.00 — 12.00 Спартыўныя спаборніцтвы.
Гарадскі стадыён

13.30 – 13.50 Адкрыццё памятнага знака, прысвечанага У.Дубоўку.
в. Агароднікі

15.00 — 16.00 Свята традыцыйнай творчасці “Скарбонка народных талентаў”, прысвечанае 20-годдзю Дома рамёстваў “Стары млын”. Адкрыццё выставы мастака
Т. Чарных і фотамастака С. Вшыўкава.
Выставачная зала Дома рамёстваў

18.00 Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя
І. Жыновіча.
Дом культуры па вул. Станкевіча

20.00 Выступленнi замежных творчых калектываў на канцэртных пляцоўках Пастаўскага раёна “Пастаўшчыне з любоўю ад сяброў”.
Аграгарадкі Камаі, Юнькі, Дунілавічы, Варапаева, Навасёлкі

9 чэрвеня (субота)

11.00 — 12.30 Творчая лабараторыя “Дуда — покліч часу”.
Канцэртная зала па вул.Чырвонаармейскай

13.40 — 14.00 Адкрыццё фотагалерэі кіраўнікоў Пастаўскага раёна.
Фае райвыканкама

14.00 Прэс-канферэнцыя з кіраўнікамі дэлегацый, членамі журы і аргкамітэта, прадстаўнікамі СМI.
Зала пасяджэнняў райвыканкама 

15.00 — 18.00 Традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”.
Дом культуры па вул. Станкевіча

14.00 — 20.00 “Горад майстроў” з удзелам народных майстроў Віцебскай вобласці.
Плошча імя Леніна

16.00 — 20.00 “Пастаўшчына гасцінная”. Агляд-конкурс сельскіх падворкаў “Пастаўшчына — жыцця майго крыніца!”, прысвечаны Году малой радзімы.
Плошча імя Леніна

16.30 — 17.00 Адкрыццё выставы “Народжаны для добрых спраў”, прысвечанай
70-годдзю з дня нараджэння В. В. Чэпіка.
Палац Тызенгаўза

17.00 — 18.00 Тэатралізаванае прадстаўленне “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб” з удзелам вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза — лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.
Усходні фасад палаца Тызенгаўзаў

20.00 — 21.00 Урачыстае адкрыццё фестывалю.
Плошча імя Леніна

21.00 — 22.45 Музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне “Пастаўскі баль” .
Плошча імя Леніна

22.45 — 23.00 Вогненнае шоу “Алхімік” групы SKY FIRE (г. Віцебск).
Плошча імя Леніна

23.00 — 24.00 Канцэрт фолк-гурта Pawa .
Плошча імя Леніна

24.00 Святочны феерверк.
Плошча імя Леніна

00.15 — 02.00 Забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых дзіджэяў Віцебскай вобласці.
Плошча імя Леніна

10 чэрвеня (нядзеля)

11.00 — 11.40 Канцэрт беларускай і класічнай музыкі.
Пастаўскі касцёл

10.00 — 11.00 Сустрэча-абмеркаванне вынікаў традыцыйнага конкурсу “Хто каго?” з удзелам журы, кіраўнікоў калектываў і творчых дэлегацый.
Зала пасяджэнняў райвыканкама

10.00 — 15.00 Выстава-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці.
Гарадскі парк

11.30 — 12.00 Канцэрт ваеннага духавога аркестра Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Плошча імя Леніна

12.30 — 13.00 Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю.
Плошча імя Леніна — гарадскі парк

13.00 — 15.00 Заключны гала-канцэрт удзельнікаў ХХІХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.
Гарадскі парк

Интернет-ресурсы