Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
19 сентября 2018

За старанне – наборы інструментаў

Мікалай Венікаў (крайні справа) уручыў падарункі Валерыю Макарэвічу, Уладзіславу Шаршнёву і Віталію Смолку (злева направа)

Хлебаробы ААТ “Навасёлкі-Лучай” жніво сёлета завяршылі ў сціслыя тэрміны. Паспрыяла высокім тэмпам добрае над­вор’е. Але немалаважная і рупнасць камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў зернесушыльных комплексаў, спецыялістаў. Кіраўніцтва гаспадаркі пастаянна заахвочвае найлепшых. А на мінулым тыдні ў Навасёлкі завітаў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Мікалай Венікаў, які з’яўляецца членам прэзідыума Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

— Праца аграрыяў цяжкая, — гаварыў Мікалай Дзмітрыевіч. — Яны забяспечваюць нас хлебам, малаком, агароднінай. І галіновыя прафсаюзы імкнуцца праяўляць увагу да работнікаў сяла. Дзякаваць за працу тым, хто прымае непасрэдны ўдзел ва ўборцы ўра­джаю, стала добрай традыцыяй. У ААТ “Навасёлкі-Лучай” я не ўпершыню. Аб’ёмы работ тут выконваюць вялікія, нагрузка на людзей каласальная, і высокіх вынікаў дабіваюцца з году ў год. Па ўзгадненні з абласным прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу і сёлета накіраваўся менавіта ў гэту гаспадарку. Прыемна адзначаць годных.

На гэты раз падарункі атрымалі малады камбайнер Віталій Смолка, на рахунку якога больш за 900 тон намалочанага збожжа. Яго прозвішча значылася шостым сярод перадавікоў жніва. Амаль 2500 тон перапрацавала на зернесушыльным комплексе звяно Валерыя Макарэвіча. У гэтыя дні аператар сушыць насенне кукурузы.

Вялікая адказнасць ляжыць на плячах Уладзіслава Шаршнёва, які да нядаўняга часу ўзначальваў навасёлкаўскае аддзяленне, — вызначыць фронт работ, правільна размеркаваць тэхніку і людзей, пракантраляваць работу, аператыўна вырашыць узніклыя пытанні. Малады спецыяліст падае вялікія надзеі. З 27 жніўня Уладзіслаў пераведзены на пасаду вядучага агранома.

Мікалай Венікаў у прысутнасці старшыні прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Славаміра Шапеля, намесніка дырэктара Міхаіла Дайлідзёнка падзякаваў Віталію Смолку, Уладзіславу Шаршнёву і Валерыю Макарэвічу за добрасумленную працу, пажадаў моцнага здароўя, новых поспехаў і ўручыў наборы інструментаў для слясарных і электрамантажных работ.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

http://www.postawy.by/2018/09/za-staranne-nabory-instrumenta/

Интернет-ресурсы