Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
15 января 2016

З жаданнем дапамагаць

Добры настрой напярэдадні Дня ратаўніка ў работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На працягу пяці гадоў на Пастаўшчыне назіраецца зніжэнне колькасці пажараў і загінулых на іх. Так, калі ў 2011-ым было зарэгістравана 56 выпадкаў свавольства "чырвонага пеўня" ў дамах і гаспадарчых пабудовах жыхароў раёна, то ў 2015-ым — толькі 33. Загінулі адпаведна 10 і 2 чалавекі. Колькасць ахвяр магла быць большай, калі б не граматныя дзеянні пажарных, якім нярэдка даводзілася выконваць сваю работу ў складанай аператыўнай абстаноўцы, з рызыкай для жыцця і здароўя, праяўляць смеласць і рашучасць, самаадданасць і мужнасць.

Усё гэта непасрэдным чынам датычыць работнікаў пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 г.п. Варапаева: прапаршчыкаў унутранай службы Юрыя Аляксандравіча Рымко, Паўла Сцяпанавіча Мазуркевіча, старшыны Юрыя Сямёнавіча Лысёнка, сяржантаў Віталія Уладзіслававіча Жукяна і Яўгенія Міхайлавіча Сварцэвіча (на здымку). Мінулым летам на пажарах жылых дамоў у гарадскім пасёлку яны вывелі з агню іх гаспадароў. Я. М. Сварцэвіч, акрамя таго, выратаваў жыццё яшчэ аднаму чалавеку, які на аўтамабілі ўехаў у дрэва і быў атакаваны шэршнямі, што звілі на ім гняздо. Сам пакусаны небяспечнымі насякомымі, Яўгеній дапамог вадзіцелю выбрацца з машыны і пакінуць гэта месца.

У кожнага з названых ратаўнікоў розны стаж работы ў РАНС: адны працуюць тут па 10-15 і больш гадоў, іншыя прыйшлі зусім нядаўна. Але аб'ядноўвае іх жаданне дапамагаць людзям.

Алена ШАПАВАЛАВА

Интернет-ресурсы