Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
5 июня 2018

З валанцёрскай місіяй – у Паставы

На мінулым тыдні наш раён наведалі прадстаўнікі Нямецкага Чырвонага Крыжа з горада Зіке зямлі Ніжняя Саксонія.

У Віцебскую вобласць валанцёры з Германіі прыязджаюць з 1991 года, прычым двойчы ў год. За гэты час яны па некалькі разоў пабывалі амаль ва ўсіх куточках паўночнай часткі Беларусі, дастаўляючы туды гуманітарную дапамогу. Але на Пастаўшчыну, як ні дзіўна, завіталі ўпершыню.

Дэлегацыю ў складзе шасці чалавек сустракалі ў райвыканкаме кіраўнік раёна Сяргей Чэпік і яго намеснік Юрый Кісялёў. Яны падзякавалі нямецкім гасцям за візіт, выказаўшы спадзяванне, што цяпер валанцёры з Зіке стануць прыяз­джаць і да нас, пажадалі карыснага і прыемнага знаходжання на пастаўскай зямлі і коратка пазнаёмілі з горадам. Госці ў сваю чаргу расказалі пра сябе: дзе працуюць і як даўно з’яўляюцца добраахвотнымі памочнікамі Чырвонага Крыжа. Затым у суправаджэнні Юрыя Мікалаевіча і старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяны Шахавай яны адправіліся ва ўстановы аховы здароўя і сацыяльныя, каб паглядзець, дзе якая дапамога неабходная.

Першай у праграме наведвання значылася цэнтральная аптэка №87. Тут немцам прапанавалі экскурсію па нядаўна створаным музеі, якую правяла загадчыца ўстановы Жанна Лагвіненка. Затым яны накіраваліся ў цэнтральную раённую бальніцу, дзе паглядзелі фільм пра медыцынскія ўстановы раёна, зняты мясцовымі тэлежурналістамі, прайшліся па дзіцячым і рэанімацыйным аддзяленнях, а таксама па тэрыторыі бальніцы, пазнаёміліся з экспазіцыямі краязнаўчага музея ў скляпеннях палаца Тызенгаўзаў. Акрамя таго, наведалі дзіцячы прытулак Сацыяльна-педагагічнага цэнтра і аддзяленне дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вуліцы Савецкай.

У апошнім перад прадстаўнікамі Нямецкага Чырвонага Крыжа выступіла дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. Яна расказала пра рэалізацыю ў раёне ў 2016-2017 гадах гуманітарнага праекта па аказанні валанцёрскай дапамогі былым вязням канцэнтрацыйных лагераў і гета, арганізаванага германскім фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» сумесна з міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемаразуменне». Партнёрамі праекта сталі цэнтральная раённая бальніца і раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Выдзеленыя грошы — а гэта 5700 еўра — пайшлі на паляпшэнне якасці жыцця былых вязняў, у прыватнасці на аказанне ім сацыяльна-бытавой дапамогі і правядзенне дома комплексу аздараўленчых паслуг .

Расказваючы пра праект, Дзіяна Іванаўна заўважыла, што ў яго рамках у ТЦСАН працуюць салон «Міласэрнасць», куды любы чалавек можа прынесці непатрэбныя яму адзенне і абутак, прамысловыя тавары, якія потым перададуць тым, каму яны неабходныя, а таксама пункт пракату сродкаў рэабілітацыі. Пасля заканчэння праекта валанцёрская дзейнасць не спынілася, і ў выніку нарадзілася ідэя новага — пад назвай «Стварэнне валанцёрскага цэнтра і работа бясплатнага пункта пракату сродкаў рэабілітацыі». Гэты праект будзе рэалізаваны ў 2018-2019 гадах, ужо атрыманы грант у памеры 11700 еўра.

Завяршылася сустрэча чаяваннем. Гасцям уручылі невялікія сувеніры, зробленыя рукамі работнікаў і наведвальнікаў аддзялення. А тыя ў сваю чаргу паабяцалі абавязкова прыехаць да нас яшчэ. Дарэчы, медыцынскія ложкі, інвалідныя крэслы і іншыя сродкі рэабілітацыі, якія яны адпраўляюць на Віцебшчыну, восенню павінны прыбыць і ў наш раён.

Алена ШАПАВАЛАВА, газета “Пастаўскі край”.
Фота аўтара

Интернет-ресурсы