Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
29 сентября 2015

З работай пастаўскіх кааператараў азнаёміліся расіяне

З 8 па 11 верасня Віцебшчыну з бізнес-місіяй наведалі работнікі спажывецкай кааперацыі Валагодскай вобласці. Дзелавая паездка была арганізавана Валагодскай гандлёва-прамысловай палатай і віцебскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Дэлегацыя кіраўнікоў спажывецкіх тава рыстваў з Расійскай Федэрацыі азнаёмілася з практыкай падрыхтоўкі кадраў у Полацкім гандлёва-тэхналагічным каледжы, работай полацкага рынку і іншых аб’ектаў гэтага рэгіёна. А самай насычанай атрымалася праграма знахо­джання гасцей у Паставах.

Напачатку яны наведалі ўніверсамы “Цэнтральны” і “Родны кут”, а на наступны дзень сустрэліся з заслужаным работнікам сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, старшынёй праўлення раённага спажывецкага таварыства Р. А. Леўкаўцом. Ён расказаў аб структуры спажывецкага таварыства, праведзенай рэарганізацыі, у выніку якой на сённяшні дзень дзейнічаюць рынак, тэхнічны і транспартны аддзелы, філіялы “Каапгандаль №2” і “Каап­нарыхт­­прамгандаль”. Спажывецкае таварыства — самая буйная гандлёвая арганізацыя раёна. На яго долю прыходзіцца больш за 45% усяго тавараабароту. Яно ажыццяўляе гандлёвую і знешнеэканамічную дзейнасць, займаецца грамадскім харчаваннем, нарыхтоўкамі, перавозкамі тавараў, вытворчасцю прамысловай прадукцыі, аказвае паслугі насельніцтву. Шматга­ліновасць дазваляе рэгуляваць фінансавае становішча арганізацыі, накіроўваць сродкі туды, дзе на цяперашні момант або ў перспектыве можна атрымаць найбольшую аддачу.

Расійскія кааператары пабывалі на хлебазаводзе, кулінарным, каўбасным і квасільна-засолачным цэхах, цікавіліся сістэмай нарыхтовак, іншымі кірункамі шматгаліновай дзейнасці. З практычнай работай гэтых аб’ектаў, а таксама ўніверсамаў, кафэ прыдарожнага сэрвісу “Церамок” іх пазнаёмілі першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Г. М. Сянько, дырэктар філіяла “Каапнарыхт­прамгандаль” Е. В. Скіндар, намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” К. М. Красоўская, начальнік вытворчай лабараторыі хлебазавода С. І. Чалей, начальнік участка каўбаснага цэха Г. П. Ціхановіч, іншыя кіраўнікі і спецыялісты падраздзяленняў.

Наша дэлегацыя наведала вашу краіну пяць гадоў назад, дэталёва знаёмілася з дзейнасцю Белкаапсаюза, — адзначыў старшыня праўлення Валагодскага аблспажыўсаюза У. У. Талакоўнікаў. — Мы пабывалі ў некалькіх раёнах. Асабліва запомнілася Пастаўскае райспажыўтаварыства. Мы былі прыемна ўражаны, калі наведалі ўніверсам “Юбілейны” з кандытарскім цэхам, кафэ “Паазер’е”, рэстаран “Світанак”, фруктасховішча. За пяць гадоў матэрыяльная база пастаўскіх кааператараў яшчэ больш умацавалася. Усе пералічаныя аб’екты можна назваць узорнымі. На іх выкарыстоўваецца шмат тэхналагічных навінак, якія павышаюць эфектыўнасць вытворчасці, дазваляюць выпускаць якасную прадукцыю. Асабліва гэта датычыць перапрацоўчай і нарыхтоўчай галін.

Для гасцей былі арганізаваны выстава і дэгустацыя прадукцыі каўбаснага і квасільна-засолачнага цэхаў, хлебазавода, іншых вытворчых падраздзяленняў. Яны высока ацанілі пажыўныя і смакавыя якасці прадуктаў са свініны, ліверна-паштэтнай групы і іншых вырабаў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы