Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
23 ноября 2023

З граматамі, дыпломамі, прэміямі і падарункамі вярнуліся з абласных «Дажынак» прадстаўнікі Пастаўшчыны

У суботу найлепшыя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя аграномы і інжынеры, камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, работнікі шэфскіх арганізацый сабраліся ў канцэртнай зале «Віцебск» на мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

810 тысяч тон зерня сабралі сёлета аграрыі Віцебшчыны. Найбольшы ўклад у каравай паўночнага рэгіёна Беларусі ўнеслі Пастаўскі, Аршанскі, Віцебскі, Талачынскі і Дубровенскі раёны. Іх доля займае 52%.

Прывітальны адрас хлебаробам Віцебшчыны ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі зачытаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. Свае віншаванні даслала таксама старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.

У рамках мерапрыемства старшыні аблвыканкама Аляксандру Субоціну ўручылі саламяны рог — сімвал багацця ўраджаю-2023 Віцебшчыны. Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што сёлетні год для раслінаводства аказаўся не самым спрыяльным. Каб дасягнуць вынікаў, трэба было нямала ўкласці. Гэта і матэрыяльныя затраты, і вялікія людскія намаганні. Затое вобласць поўнасцю забяспечана насеннем зерневых і зернебабовых, рапсу, бульбы, ільну, шматгадовых траў. Своечасова вырашаліся пытанні забеспячэння палівам, на належным узроўні падтрымліваецца гатоўнасць тэхнікі. У тэрміны, устаноўленыя Прэзідэнтам краіны, выкананы план сяўбы ўсіх сельскагаспадарчых культур.

Сярод узнагароджаных шмат прадстаўнікоў Пастаўшчыны. Дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Янавіца-агра» Юрый Шымчык і Андрэй Купран, а таксама аператар зернесушыльнага комплексу з Хаціл Аляксандр Апсіт, малады вадзіцель з Навасёлак Сяргей Варашкевіч і малады камбайнер з Камай Аляксей Яркоўскі.

Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначана старанная праца механізатара ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыя Гваздова. Яе перадавому механізатару ўручыў член Савета Рэспублікі Алег Жынгель. Юрый Парфір’евіч сельскай гаспадарцы прысвяціў амаль 30 гадоў. На працягу апошніх 20 нязменна дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў. Сёлета на «Ягуары-850» нарыхтаваў 25 622 тоны травяной масы. Акрамя таго, скасіў і здрабніў яе 5 258 тон.

Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь галоўнаму інжынеру ААТ «Хацілы-агра» Валерыю Курто ўручыў намеснік міністра Вадзім Шагойка. Дырэктар ільнозавода Алёна Юрынёнак з рук Аляксандра Субоціна атрымала падарункавы сертыфікат на набыццё новага аўтамабіля «Лада», а дырэктар Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Сяргей Шамовіч — новага трактара.

Па добрай традыцыі для ўдзельнікаў і гасцей «Дажынак» была арганізавана выстава прадукцыі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці: хлебабулачных, мясных, малочных вырабаў.

Интернет-ресурсы