Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
31 августа 2016

З Днём ведаў!

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы раёна, настаўнікі, навучэнцы!

Віншуем вас з Днём ведаў!

1 верасня — гэта цудоўная нагода выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе найлепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя адыгрывае выключна важную ролю ў фар¬міраванні будучыні нашай краіны, бо гарантыяй яе ста¬більнасці і росквіту былі і застаюцца веды, культура і духоўнасць. Таму ў Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне, робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.

Дзень ведаў — у першую чаргу свята першакласнікаў, якія з хваляваннем і надзеяй упершыню пераступаюць парог школы, адкрываюць для сябе новае, вучацца даражыць сяброўствам, старанна працаваць, любіць свой край і Радзіму.

Добрая традыцыя ўрачыста адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб'ядноўвае розныя пакаленні. Бацькам гэта свята нагадвае пра шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва, школьных таварышаў, а для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Жадаем школьнікам і студэнтам поспехаў у вучобе, а іх педагогам — плённай стваральнай працы.

У добры шлях!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Интернет-ресурсы