Шаноўныя жыхары Пастаўшчыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
3 ліпеня — гэта найважнейшая дата ў гісторыі нашай дзяржавы, свята славы і гонару, святой памяці. Гэта асаблівы дзень для кожнага, хто любіць сваю Радзіму, захоўвае яе гісторыю і сваёй плённай працай уносіць штодзённы ўклад у яе росквіт.
80 гадоў мы жывём пад мірным небам. Ад вызвалення да незалежнасці пройдзены вялікі, складаны шлях. І сёння мы можам ганарыцца сваёй краінай, яе шматлікімі дасягненнямі ў разнастайных сферах.
Паважаныя землякі! Няхай заўсёды моцным будзе ваша здароўе, радуюць поспехамі дзеці і ўнукі, будзе шчаслівым, напоўненым яркімі падзеямі жыццё!
Са святам!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў