Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
23 сентября 2015

З багатым ураджаем год завяршаем

Сіноптыкі абяцалі на мінулыя выхадныя дажджлівае, халаднаватае надвор’е. Такі прагноз не ўваходзіў у планы тых, хто збіраўся капаць бульбу, пайсці ў лес у ягады ці грыбы, проста чароўным восеньскім часам адпачыць на ўлонні прыроды. Непакоіліся і арганізатары сельскагаспадарчага кірмашу, прызначанага на нядзелю. Але ўсе хваляванні аказаліся дарэмнымі. Надвор’е, як і ў папярэднія дні, выдалася сонечным, не па-асенняму шчодрым, яшчэ больш расквеціўшы наваколле і гандлёвыя рады кірмашу.

— Сама прырода радуецца багаццю і шчодрасці палёў і ферм Пастаўшчыны, — адзначыў на афіцыйным адкрыцці кірмашу старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. — Сёлета ўпершыню пасля 90-ых гадоў мінулага стагоддзя валавы збор зерня ў раёне склаў 85000 тон. У параў­нанні з леташнім больш чым у 2,5 раза атрымана масланасення рапсу. Узрасла прадукцыйнасць грамадскай жывёлагадоўлі. Багаты выбар разнастайнай прадукцыі ёсць у магазінах спажывецкай кааперацыі і іншых форм уласнасці. Вялікім попытам у насельніцтва карыстаюцца вырабы мясцовых перапрацоўчых прадпрыемстваў і цэхаў. Запатрабавана жывая рыба з Навінак. Усё гэта і многае іншае сёння прадстаўлена на кірмашы. За багацце, разнастайнасць харчовай і іншай прадукцыі заслугоўваюць па­дзякі кіраўнікі, спецыялісты, радавыя працаўнікі сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Яны будуць адзначаны некалькі пазней — на традыцыйным прафесійным свяце работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Да яго будуць прымеркаваны і раённыя дажынкі.

А на кірмашы вялікага гонару ўдастоіліся калектывы робатызаваных ферм “Волахі” ААТ “Хацілы-агра” і “Коўзаны” ААТ “Навасёлкі-Лучай”, якія выйшлі пераможцамі аператыўнага абласнога спаборніцтва за павелічэнне вытворчасці, надояў і продажу дзяржаве малака сортам “экстра”. Іх загадчыкам — Аляксандру Станіслававічу Адамко­вічу і Леаніду Ігнацьевічу Дунцу — былі ўручаны дыпломы пераможцаў і грашовыя прэміі.

Кіраўніку раённай вертыкалі Віктару Сяргеевічу Гутараву арганізатары кірмашу паднеслі свежы духмяны каравай і ў яго асобе віталі з высокім працоўным дасягненнем на хлебнай ніве ўсіх земляробаў Пастаўшчыны. У Паставах на рынку іх прадстаўлялі ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Камайскі-арга”, “Блакітныя азёры-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, СВК “Андроны”. Яны прадавалі ў асноўным бульбу і зерне. Былі таксама агарод­ніна, мёд, маладняк буйной рагатай жывёлы. Асаблівым попытам карысталіся зерне і бульба. Прадавалі гэту прадукцыю па ніжэйшых за рыначныя цэнах. Больш за тое, калі зранку кілаграм бульбы каштаваў 3500 рублёў, то бліжэй да поўдня цана зменшылася на тысячу. Многія пакупнікі, асабліва жыхары мікрараёнаў горада, прасілі арганізаваць продаж бульбы па месцы кампактнага пражывання насельніцтва. Першым паабяцала гэта зрабіць кіраўніцтва ААТ “Навасёлкі-Лучай”.

Задаволенымі пакідалі рынак рыбгасаўцы. Яны прадалі паўтоны жывога карпа, таўсталобіка і амура. Разышлася рыба з Навінак і ў спецыялізаванай палатцы райспажыўтаварыства. Увогуле, гэта вядучая гандлёвая арганізацыя, як заўсёды, падышла да ўдзелу ў кірмашы вельмі актыўна і творча. Кожная гандлёвая кропка ме­ла ў продажы толькі сваю прадукцыю. Усе яны вызначаліся не толькі багаццем, навізной асар­тыменту, але і творчым падыходам да афармлення месцаў продажу. З агародніны, пладоў і фруктаў, напрыклад, была створана шматколерная, прывабная кампазіцыя. Многія спыняліся ля стала-вітрыны і дэгуставалі хлебабулачныя вырабы, што нядаўна былі ўдастоены высокіх узнагарод на рэспубліканскім аглядзе “Ласунак-2015”. 

Як звычайна, шмат жадаючых было купіць прадукцыю малаказавода, варапаеўскіх кандытараў, мяснога цэха ААТ “Навасёлкі-Лучай”, іншых вытворцаў. Багатыя на агародніну і фрукты былі палаткі прадпрымальнікаў. Прыгожымі, прывабнымі купінамі выглядалі ў вядзерцах журавіны і брусніцы. Уладальнікі сваіх садоў прапаноўвалі яблыкі і грушы розных гатункаў, іншую віта­мінную прадукцыю. Многія куплялі саджанцы, каб праз два-тры гады мець уласныя плады. 

Насычанай была і культурная праграма. Дзве з паловай гадзі­ны на адкрытай пляцоўцы гучалі музыка, песні, жарты. Выступалі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е”, удзель­нікі мастацкай самадзейнасці з Юнек, Дунілавіч, Гуты, Варапаева, маладыя выканаўцы вакальнай студыі цэнтра культуры і народнай творчасці раёна і іншыя.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы