Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
13 января 2016

Хто спявае, той моліцца двойчы

Рэлігійныя спевы заўсёды напаўняюць сэрцы вернікаў асаблівымі радасцю і святлом. А калі яны гучаць з дзіцячых вуснаў, то іх уздзеянне становіцца яшчэ больш эмацыянальным, глыбокім, пранікнёным. Гэта пацвердзіць кожны, хто прыйшоў у нядзелю, 27 снежня, у раённы Дом культуры, каб стаць сведкам ужо традыцыйнага конкурсу каляднай песні “Святло Божага Нараджэння”.

Такое мерапрыемства ў Паставах праводзілася ў трэці раз. Яго арганізатарам з’яўляецца ксёндз-дэкан Ан­джэй Возьняк — пробашч парафіі А. Падуанскага ў Паставах. Ён выступіў першым перад гледачамі, якія амаль цалкам запоўнілі залу. Святар павіншаваў прысутных з Калядамі, а таксама заклікаў падтрымаць усіх выступоўцаў, многія з якіх былі на раённай сцэне ўпершыню.

Больш чым за дзве гадзіны свае нумары паказалі тры дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Песні гучалі на беларускай, рускай і нават польскай мовах. Кожнага з юных канкурсантаў зала сустракала і праводзіла гучнымі апладысментамі. Заслужана. Дзеці здолелі крануць душы, вык­лікалі шэраг светлых эмоцый, прымусілі задумацца пра галоўныя законы жыцця.
Сваімі ўражаннямі ад конкурснай праграмы пасля яе завяршэння падзяліўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў:

— Сёння ў гэтай зале асаблівая атмасфера, напоўненая цеплынёй, любоўю, святлом, — гаварыў ён. — Усе сталі сведкамі таго, як на сцэне раскрываліся юныя таленты, як шчыра, натхнёна яны ўслаўлялі Хрыста. Мы перажывалі прыемныя імгненні асалоды ад цудоўных спеваў, пераканаліся ў тым, што з намі ў нашых справах жыве Бог. Адчулі, што нашы дзеці вельмі таленавітыя, адораныя. Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца сказаць бацькам, якія выгадавалі такіх цудоўных сыноў і дачок, ксяндзу Анджэю, законным сёстрам, выкладчыцы Пастаўскай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Вользе Касарэўскай, арганісткам Ядвізе Сівіцкай, Вользе Кватарчук, якія ўклалі шмат сіл у падрыхтоўку гэтага конкурсу. Прыемна, што ён стаў добрай традыцыяй збірацца ў зале цэлымі сем’ямі, з дзецьмі любога ўзросту. Думаецца, вынікі тут не галоўнае. Кожны, хто выйшаў на сцэну, стаў пераможцам.

Тым не менш выбраць лепшых у той дзень трэба было абавязкова. Гэта зра­біла журы, якое ўзначальваў ксёндз Анджэй Возьняк. У малодшай узроставай групе дыпломамі першай ступені былі адзначаны Альберт Лукашэвіч, Аляксей Апанасевіч і Уладзіслава Шаклюцкая, у сярэдняй — Яна і Яўгеній Дзіковіч, Марыя Шаура і Лера Бучэль. Сярод старэйшых ­удзельнікаў конкурсу журы найбольш спадабаліся выступленні Юлі Ожаль, Ларысы Скрыпко. З моладзі галоўныя падарункі — новыя гітары — атрымалі Марыя Літвіновіч з Навасёлак і Яна Тамашэвіч з Пастаў. У спецыяльнай намінацыі “Песня, выкананая з асаблівай любоўю” перамагла Крысціна Клянтак. Сваёй сыгранасцю, высокім майстэрствам выканання журы і гледачам запомніўся ансамбль «Завея». Адзін з яго ўдзельнікаў — Аляксандр Татарчук — выступіў на мерапрыемстве ў ролі вядучага.

Дыпломы, важкія пакеты з саладосцямі і каштоўныя падарункі — музычныя інструменты, калонкі, навушнікі і іншае — атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурсу.
Падводзячы вынікі, ксёндз Анджэй Возьняк падкрэсліў, што ацэньваць ­удзельнікаў было надзвычай складана і што абсалютна кожны заслужыў узнагароды вышэйшай ступені. “Праслаўляць Бога ў песнях — асаблівы дар, дадзены нямногім, — гаварыў ён. — Кожны, хто спявае, мо­ліцца двойчы. Таму пераможаных сёння няма”.

— Конкурс — гэта найперш станоўчыя эмоцыі ад падрыхтоўкі і зносін з аднадумцамі, непасрэдна выступлення, — па­дзялілася ўражаннямі Марыя Літвіновіч, якая стала адной з лепшых у сваёй узроставай групе. — З музыкай і асабліва рэлігійнымі спевамі па жыцці крочу даўно. З дзяцінства спявала ў лучайскім касцёле, шмат­лікіх пілігрымках. Гэта тое, што сапраўды прыносіць мне асалоду. На жаль, цяпер свайму захапленню прысвячаю менш часу. Пасля заканчэння 9-ці класаў Навасёлкаўскай СШ паступіла ў юрыдычны каледж БДУ. Аднак тым больш прыемным было запрашэнне арганізатараў паўдзельнічаць у конкурсе і абсалютна нечаканай — перамога і гітара ў падарунак. Гэта дасць мне магчымасць удасканальвацца ў любімай справе яшчэ больш.

Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара

Интернет-ресурсы