Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
27 мая 2020

Выконваюць задачы дзяржаўнай важнасці

Баявыя і вучэбныя трывогі, нарады і дзяжурствы, затрыманне парушальнікаў заканадаўства аб Дзяржграніцы — звычайныя будні ваеннаслужачых пагранічнай заставы «Ярэва». Днём і ноччуформацию ў любую пару года яны патрулююць участак граніцы працягласцю амаль 40 кіламетраў. Напярэдадні Дня пагранічніка накіроўваемся туды.

Першае, што кідаецца ў вочы пры пад’ездзе да заставы, — зялёныя, як і фуражкі пагранічнікаў, дахі будынкаў падраздзялення. Адной дружнай сям’ёй пад імі жывуць салдаты тэрміновай службы і афіцэры. Узначальвае заставу Расціслаў Каламацкі, яго правая рука — Аляксандр Паўлавец.

За першы квартал бягучага года на ўчастку падраз­дзялення затрымана 7 правапарушальнікаў пагранічнага заканадаўства і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму амаль 3 тысячы рублёў, адна адзінка зброі і 453 — боепрыпасаў. За якаснае выкананне службовых абавязкаў асабовы склад і цывільны персанал заставы неаднойчы адзначаліся камандаваннем камендатуры, групы і Дзяржпагранкамітэта. Сярод апошніх узнагарод — Падзяка Старшыні Дзяржпагранкамітэта начальніку заставы.

— Структурная адзінка, якая ўваходзіць у склад Смаргонскай пагранічнай групы, з’явілася 10 гадоў назад. Спачатку гэта быў пост. А ў 2017-м, пасля павелічэння штатнай колькасці ваеннаслужачых, ён пераўтвораны ў заставу,— расказваў падчас экскурсіі першы намеснік каменданта пагранкамендатуры «Паставы» Яўгеній Чавусаў.— З мэтай аптымізацыі летась у адміністрацыйным будынку пераразмеркаваны памяшканні і распачаты рамонт. На першым паверсе абсталяваны месца для дзяжурнага, канцылярыя, працягваецца абуладкаванне пакою вольнага часу і інфармавання. На другім паверсе размешчаны памяшканні для пражывання і навучання асабовага складу, сталовая і спартзала.

У апошняй нядаўна з’явілася прарызіненае падлогавае пакрыццё, ёсць розныя трэнажоры, шведская сценка, турнікі, брусы, штангі, гіры. Вялікая ўвага фізічнай падрыхтоўцы пагранічнікаў надаецца нездарма: сіла і вынослівасць ім неабходныя пры праходжанні вялікай адлегласці ўздоўж граніцы, праследаванні і затрыманні парушальнікаў. Зрэшты, як і назіральнасць. Яе салдаты тэрміновай службы трэніруюць, у тым ліку ў гарадку пагранслужбы, размешчаным на тэрыторыі заставы. У прыватнасці, тут з дапамогай курсапаказальнікаў яны вучацца вызначаць траекторыю палёту паветранай цэлі, каб пры яе выяўленні далажыць у падраздзяленне супрацьпаветранай абароны. Сапраўдная галаваломка для непадрыхтаванага чалавека і адкрытая кніга для пагранічніка — адбіткі на кантрольна-следавой паласе. Вучэбная складаецца з 5-ці дарожак. На іх адказны па падраздзяленні штодня пракладвае сляды ўмоўнага парушальніка. Зразумела, з усемагчымымі хітрыкамі. Разбірацца ва ўсіх нюансах вучаць заняткі па следапыцтве.

Верныя памочнікі пагранічнікаў — службовыя сабакі. Іх падрыхтоўка таксама ўключае розныя трэніроўкі. Зладжанасць дзеянняў пры затрыманні ўмоўнага парушальніка і праходжанні паласы перашкод карэспандэнтам раёнкі прадэманстравалі камандзір аддзялення службовых сабак Ян Урбель і яго чатырохногі сябар Стывен. Ужо зачыняючы веснічкі гадавальніка, чую:«Ты ў мяне малайчынка, разумніца». Інструктар з цеплынёй у голасе хваліць аўчарку за выкананне ўсіх каманд. А тая лашчыцца да яго, нібы гарэзлівы шчанюк.

Значную ролю адыгрывае і тэхнічная аснашчанасць заставы. У ліку апошніх навінак — 19 пераносных, 3 аўтамабільныя і стацыянарная радыёстанцыі маркі Motorola.

— Іх атрымалі ў канцы красавіка ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на граніцы Беларусі і Літвы»,— расказваўРасціслаў Каламацкі.— Радыёстанцыі не толькі забяспечваюць якасную сувязь, але і павялічылі радыус ахопу ёй, дазваляюць кантраляваць нясенне службы нарадам (бачым на карце яго месцазнаходжанне).

Добраўпарадкавана не толькі застава, але і тэрыторыя за яе перыметрам. Па-хатняму ўтульна ля 6-кватэрнага дома для афіцэрскага складу. Летась яго насельнікі правялі тут азеляненне, абуладкавалі пясочніцу, арэлі, млын, альтанку, паставілі для дзетак батут. Непадалёк размясціўся Міжнародны сад міру, закладзены ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі і ў памяць пра кожнага загінулага на той вайне. Пладовыя дрэўцы (яблыні, грушы, вішні і чарэшні) пасадзілі ваеннаслужачыя заставы і камендатуры разам з прадстаўнікамі мясцовай улады.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара

Відэа Наталлі Налей

Интернет-ресурсы