Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
23 апреля 2018

Выбралі новых парламентарыяў

Ва ўстановах адукацыі Пастаўшчыны адбылася выбарчая кампанія ў Маладзёжную палату другога склікання пры раённым Савеце дэпутатаў.

Выбары прайшлі ў трох школах райцэнтра (№№1, 2, 3), гімназіі, Гуцкай, Камайскай, Дунілавіцкай, Варапаеўскай і Лынтупскай школах. Шэрагі маладых парламентарыяў папоўнілі 18 новых членаў. Яны заменяць тых маладзёжных актывістаў, якія сёлета заканчваюць школу. Асноўныя патрабаванні да кандыдата — быць яркай асобай, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, ­удзельнічаць у грамадскім жыцці класа, школы, раёна.

Усяго ў склад Маладзёжнай палаты ўваходзяць 32 чалавекі. Для кожнай навучальнай установы існуе свая норма прадстаўніцтва. Так, для СШ №№1, 2, 3 гэта чатыры школь­нікі, Варапаеўскай і Дунілавіцкай школ — тры, для астатніх — два. За выбарчай кампаніяй на адным з участкаў паназіраў і карэспандэнт «ПК». Месца дзеі — актавая зала Пастаўскай гімназіі. Пасля ўрачыстага адкрыцця сходу адбыліся выбары падліковай камісіі. У яе склад увайшлі пяць чалавек на чале з дырэктарам установы Славамірам Часлававічам Каранеўскім. Кандыдатуру ў Маладзёжную палату, а гэта васьмікласніца Лізавета Счасная, прапанавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Генадзьеўна Жукоўская і член палаты, дзевяцікласніца Кацярына Музычэнка. Яны ахарактарызавалі Лізу як творчага, спагадлівага і адважнага чалавека, заўсёды гатовага прыйсці на дапамогу, падтрымаць у цяжкай сітуацыі. Дзяўчына добра вучыцца, ладзіць з аднагодкамі, з’яўляецца старшынёй піянерскай дружыны гімназіі.

Іншых прапаноў па кандыдатах не паступіла, і галасаванне пачалося. Гімназісты па чарзе падыходзілі да стала, бралі бюлетэні, распісваліся ў ведамасці і накіроўваліся да шырмы, за якой было арганізавана месца для галасавання. Затым запоўненыя бюлетэні апускалі ў спецыяльную урну. Большасцю галасоў (26 — «за», 1 — «супраць») новым парламентарыем ад гімназіі выбрана Лізавета Счасная, на гэтай пасадзе яна заменіць свайго папярэдніка — адзінаццацікласніка Станіслава Цярэнцьева.

Пра важнасць палітычнай культуры, неабходнасць вучыцца ёй са школьных гадоў і сур’ёзна ставіцца да яе, а таксама пра ўласны вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях пасля падліку галасоў і абвяшчэння вынікаў расказаў дырэктар гімназіі. Ён павіншаваў Лізавету з выбраннем і пажадаў паспяховай працы ў палаце.

Да віншаванняў далучылася і другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. Апроч гэтага, яна ўручыла білеты і значкі новым членам БРСМ Маргарыце Гіль, Кацярыне Кавалёнак, Вераніцы Врублеўскай, Арцёму Хаткевічу, Дар’і Данілевіч, Крысціне Русецкай, Ларысе Скрыпко, Дар’і Крукоўскай, Паліне Пяткоўскай, Уладзіславу Чатовічу, Паліне Чэрнік, Марыі Рагіня, Дар’і Дрозд.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы