Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
2 мая 2017

Выбралі лідараў

 21 красавіка адбылася XXXII справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, падчас якой былі падведзены вынікі трохгадовай работы і пастаўлены задачы на наступны справаздачны перыяд.
Удзел у рабоце канферэнцыі прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, загадчык аддзела арганізацыйнай і праграмнай дзейнасці Віцебскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” А. І. Керасёў, старшыня раённага аб’­яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Г. Ф. Літвіновіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. П. Нагановіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С. У. Падгайская, ветэран Вялікай Айчыннай вайны І. С. Русалоўскі.
Першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва трымала справаздачу аб дзейнасці арганізацыі за перыяд з 2014 па 2016 гады. Акрэсліла асноўныя напрамкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання, інфармацыйна-ідэалагічнай, культурна-масавай работы і іншыя. Гэта дзясяткі праектаў, акцый і праграм. Многія з іх ужо сталі традыцыйнымі:  “Дзякуй за Перамогу”, “Пісьмо Пераможцу”, “Спяём гімн разам”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Мы — грамадзяне Беларусі!”, “Зарніца”, “Школьны марафон”, “Лідар  — новае пакаленне”, “Добрае сэрца”, “Цуды на Раство”.
З грамадзянска-патрыятычным выхаваннем непарыўна звязана дзейнасць маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Юнакі і дзяўчаты сумесна з супрацоўнікамі РАУС выходзяць на дзяжурства ў якасці дружыннікаў, сочаць за парадкам падчас масавых мерапрыемстваў, прымаюць удзел у спартакіядах і навучальных семінарах. Летась на базе каледжа створаны атрад, які спецыялізуецца на супрацоўніцтве з РАНС. Праведзены прафілактычныя акцыі “Канікулы без дыму і агню”, “Бяспека ў кожны дом!”, “Не марнатраў сваё жыц­цё” і іншыя. Сумесна з прадстаўнікамі сілавых структур для моладзі праводзіліся адкрытыя дыялогі, таварыскія матчы па розных відах спорту. З мэтай папулярызацыі службы ў сілавых структурах штогод ладзіцца акцыя “Да абароны Айчыны гатовыя”.
У 2015-м і 2016-м гадах адбыліся важныя сацыяльна-палітычныя падзеі — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Падчас правядзення палітычных кампаній у склад участковых камісій уваходзілі 20 членаў ГА “БРСМ”, каля 50 чалавек былі накіраваны на выбарчыя ўчасткі для галасавання ў якасці назіральнікаў. У рамках рэспубліканскага праекта “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY” раённым камітэтам БРСМ напярэдадні выбараў праведзены сустрэчы з моладдзю на тэму “Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь”.
Каб падтрымаць інавацыйную і навуковую дзейнасць у маладзёжным асяроддзі, праводзяцца выставы-прэзентацыі праектаў “100 ідэй для Беларусі” і “100 ідэй для СНД”. У 2015 годзе навучэнцы гімназіі Віялета Сяменас і Яўгеній Бурак прадстаўлялі раён на абласной выставе з праектам “Стварэнне інфармацыйна-даведачнай сістэмы “Краязнаўцы і краязнаўчыя выданні Пастаўскага раёна”. Яшчэ адным напрамкам дзейнасці з’яўляецца арганізацыя часовай занятасці моладзі. На працягу справаздачнага перыяду студэнцкія атрады шчыравалі на праполцы гадавальніка лясгаса, на зерняскладзе ААТ “Сцяг Перамогі-агра”, у ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Дунілавічы-агра”, “Курополле-агра”, на ўборцы ўра­джаю ў гаспадарках раёна. Летась у скла­дзе студэнцкіх атрадаў працавалі больш за 650 чалавек.
На абласным мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў часовай працоўнай занятасці моладзі “Працоўны семестр-2016” Пастаўская раённая арганізацыя БРСМ адзначана Падзякай Віцебскага абласнога штаба, які каардынуе і кантралюе дзейнасць студэнцкіх атрадаў, у 2015 годзе была прызнана пераможцай абласнога, а ў 2014-м — рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” у намінацыі “Лепшая раённая арганізацыя ГА “БРСМ” у сферы другаснай занятасці моладзі”.
З дакладам пра дзейнасць кантрольнай камісіі выступіла яе старшыня Лілія Рагіня, мандатнай камісіі — дэлегат ад пярвічнай арганізацыі вайсковай часці 1236 Вікторыя Дубовік. Педагог-арганізатар СШ №2 Вераніка Сіланава і навучэнка СШ №3 Ганна Кундро расказалі пра дзейнасць сваіх пярвічак, а старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама — пра сумесную работу з маладзёжнай арганізацыяй. Падагульнілі сказанае Віктар Сяргеевіч Гутараў і Алег Ігаравіч Керасёў, якія далі станоўчую ацэнку дзейнасці райкама БРСМ, заклікалі моладзь больш актыўна ўносіць цікавыя прапановы, не баяцца ўзнімаць хвалюючыя пытанні.
Актывістам арганізацыі, якія праявілі сябе ў розных відах дзейнасці саюза моладзі, Іна Каралёва ўручыла граматы раённага камітэта. Іх атрымалі Анастасія Скрыдлеўская, Сяргей Падрэз, Алена Крэміс, Лізавета Жук, Андрэй Гутараў, Маргарыта Ластоўская, Арцём Кухальскі, Іван Шыман, Луіза Дунец і Аліса Кананенка. Другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская за плённую працу адзначана граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У завяршэнне дэлегаты канферэнцыі выбралі новы склад раённага камітэта ГА “БРСМ” і раённай кантрольнай камісіі, дэлегатаў на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю, прынялі зварот да моладзі раёна.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы