Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
2 октября 2018

Вучыліся ў Берліне

З 9 па 14 верасня галоўныя заатэхнік і ветурач ААТ «Хацілы-агра» Расціслаў Хацяновіч, Віктар Радзевіч, загадчыцы ферм «Навасёлкі» і «Коўзаны» ААТ «Навасёлкі-Лучай» Валянціна Мацур і Вікторыя Вартазаран прымалі ўдзел у рабоце Школы малочнай жывёлагадоўлі ў Берліне.

Паехаць на вучобу ў Германію прапанавалі прадстаўнікі кампаніі Alltech. Яна спецыялізуецца на распрацоўцы экалагічных навуковых рашэнняў для надзённых праблем сельскагаспадарчай і харчовай індустрыі, з’яўляецца сусветным лідарам у галіне кармлення і здароўя жывёлы. З ёй кіраўніцтва абедзвюх гаспадарак супрацоўнічае даўно (кансультуецца, атрымлівае карысныя парады), таму і запрашэнне на вучобу прынялі з радасцю.

У Беларусі была сфарміравана група з 12 чалавек, якая 9 верасня вылецела з Мінска ў Берлін, 10-га школа распачала работу. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі малочнай галіны, спецыялісты па кармленні і ветэрынарыі, кіраўнікі гаспадарак з Казахстана, Расіі і Беларусі. Асноўная ўвага была ўдзелена кармленню жывёлы ў транзітны перыяд — час пераходу каровы ад адной лактацыі да другой. Разглядаліся падыходы да вырошчвання маладняку з мэтай атрымання высокаўдойнай каровы пасля ацёлу. Абмяркоўваліся метады работы з жывёлай, тэхналогіі яе кармлення, прынцыпы і падыходы да бялковага і мінеральнага харчавання фізіялагічных груп. Перад прысутнымі выступалі еўрапейскія і ра­сійскія кансультанты.

Заняткі па тэорыі спалучаліся з практычнымі. Яны праводзіліся на дзвюх фермах. На адной з іх удзельні­кам школы было цікава даведацца пра выпрацоўку з гною біягазу, які з’яўляецца аналагам прыроднага газу і служыць палівам для атрымання розных відаў энергіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца спецыяльныя ўстаноўкі, якія працуюць незалежна ад зне­шніх фактараў (надвор’я, сезоннасці) у кругласутачным і круглагадовым цыклах. Вытворчаць біягазу дазваляе забяспечваць уласныя патрэбы фермера ў цеплавой і электраэнергіі пры нізкім яе сабекошце.

У вольны ад заняткаў час арганізоўваліся экскурсіі па Берліне. Была магчымасць пагутарыць з калегамі з іншых краін, пераняць іх вопыт.

Анна АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”.
Фота з асабістага архіва Вікторыі Вартазаран

Интернет-ресурсы