Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
31 августа 2015

Вопыт пастаўчан варты пераймання

21 жніўня Паставы наведала намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава. Яна правяла нараду па пытаннях функцыянавання спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці. У рабоце нарады прынялі ўдзел намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. С. Дубкоўскі, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, іншыя афіцыйныя асобы, а таксама кіраўнікі шэрага спартыўных арганізацый раёнаў Прыдзвінскага краю.

Галоўным пытаннем парадку дня стала абмеркаванне праблем, якія ўзніклі ў выніку аб’яднання ў адзіную структуру двух аддзелаў райвыканкамаў — адукацыі і фізічнай культуры, спорту і турызму. Час паказаў, што праведзеная аптымізацыя прывяла да неадназначнай сітуацыі ў раёнах і гарадах з функцыянаваннем спартыўных структур, замацаваннем кадраў і г. д. Трапіўшы ў падпарадкаванне аддзелаў адукацыі, яны сутыкнуліся з праблемамі фінансавання, вырашэннем шэрага арганізацыйных, практычных і іншых задач. Выйсце са становішча на рэспубліканскім узроўні пачалі шукаць яшчэ ў мінулым годзе. Звярнуліся і да вопыту пастаўчан, які вывучаўся ў нашым горадзе ў лістападзе з удзелам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Сутнасць яго ў наступным. У 2013 годзе на базе аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама было створана дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. У сваёй дзейнасці яно непасрэдна падпарадкоўваецца аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ўваходзіць у яго структуру на правах юрыдычнай асобы, ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з уласным статутам. Новая дзяржаўная структура аб’ядноўвае фізкультурна-спартыўны клуб і дзіцячую юнацкую спартыўную школу. Пры яе стварэнні былі ўлічаны вопыт і адказнасць кіраўніка за гэты ўчастак работы, захаваны фінансавая аўтаномнасць, існуючая матэрыяльна-тэхнічная база.

Пра жыццядзейнасць аб’яднання ўдзельнікам нарады расказалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын. Яго функцыі, па сутнасці, засталі­ся ранейшымі. Аб’яднанне забяспечвае правядзенне адзінай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму на тэрыторыі раёна, арганізуе спартыўна-масавую работу з насельніцтвам па месцы жыхарства, ажыццяўляе кантроль ва ўказанай сферы дзейнасці і нясе адказнасць за рэалізацыю ўскладзеных на яго функцый.

Што гэта менавіта так, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава пераканалася, калі наведала базу дзяржаўнага аб’яднання па вуліцы Савецкай і фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вуліцы Станкевіча. Яна азнаёмілася таксама з новай экспазіцыяй раённага краязнаўчага музея ў палацы Тызенгаўзаў. Н. І. Качанава дала высокую ацэнку рабоце спартыўных і турысцкіх аб’ектаў. Таму з поўным правам можна сказаць, што эксперымент у Паставах сябе апраўдаў: растуць спартыўныя дасягненні, захаваліся моцная матэрыяльна-тэх­нічная база і кадры. Чаму б яго не ўкараніць у іншых раёнах Беларусі? Былі агучаны і новыя прапановы.

Намеснік Прэм’ер-міністра падкрэсліла, што ўсе яны маюць права на існаванне. Тым не менш трэба хутчэй прыйсці да ­адзінага рашэння, якой павінна быць канчатковая структура спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў. Ад гэтага ў першую чаргу залежыць дзейнасць дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, фізкультурна-спартыўных клубаў і іншых фарміраванняў, многія з якіх не вызначаюцца эфектыўнасцю сваёй работы.

Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы