Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
3 сентября 2020

Вялікі попыт і высокая ацэнка

У сярэдзіне ліпеня ў Мінску праходзіў народны конкурс-дэгустацыя «Чэмпіён смаку-2020». На ім пяць прадуктаў Пастаўскага малочнага завода ўдастоены дыпломаў I і IIступеняў. Пра шлях да поспеху, навінкі ў асартыменце і іншае карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч гутарыць з намеснікам дырэктара па вытворчасці Таццянай Цітовай.

Наш завод – пастаянны прызёр гэтага прэстыжнага конкурсу, – расказвала Таццяна Пятроўна. – Сёлета ён прахо­дзіў крыху ў іншым фармаце — за рамкамі выстаўкі «Белагра», у адным з рэстаранаў Мінска. Спачатку вырабы дэгуставалі члены журы, надругім этапе ацэнку ставілі народныя эксперты з ліку актыўных пакупнікоў (ні адны, ні другія не ведалі, якой кампаніі належыць прадукцыя). Пасля гэтага вынікі двух этапаў склалі і аб’явілі пераможцаў.

Якія віды прадукцыі маркі «Паставы-гарадок» атрымалі дыпломы?

Найвышэйшую ўзнагароду конкурсу – дыплом I ступені – прысудзілі маслу салодкасметанковаму 82,5%, сырам «CheddarRed» 50% і «Мааздам дэ Люкс», дыплом II ступені – кефіру 3,2% і смятане 20%.

У чым сакрэт поспеху?

Заваяваць спажыўцоў і ўтрымаць іх можна толькі натуральнасцю і высокай якасцю.

Хто вашы асноўныя пастаўшчыкі сыравіны?

За суткі мы перапрацоўваем 270 тон малака. Больш за палову яго пастаўляюць ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Хацілы-агра», «Камайскі-агра», «Кураполле-агра». Прычым сортам «экстра». Астатнюю колькасць закупляем у гаспадарках Аршанскага, Лагойскага, Смалявічскага, Мядзельскага раёнаў.

І што вырабляеце?

Больш за 40 відаў разнастайнай прадукцыі. Асноўныя – пастэрызаванае малако, масла сметанковае, кефір, ражанка, смятана, вяршкі. Значную долю займаюць сыры. 21 жніўня споўнілася сем гадоў, як выпусцілі першую іх партыю. За гэты час значна ўдасканалілі тэхналогію, распрацавалі больш за 30 новых відаў. Магутнасць цэха – 20 тон у суткі.

Якімі яшчэ навінкамі парадуеце пакупнікоў?

Нядаўна сталі выпускаць паўтарапрацэнтныя малако і кефір у плёнцы (раней – толькі ва ўпакоўцы пюр-пак), масла сметанковае «Сялянскае» 72,5%. У перспектыве – выпуск тварагу. Адпаведныя спецыялісты ўжо займаюцца падборам абсталявання (гэта будзе лінія-аўтамат), маркетолагі праводзяць даследаванні па асартыменце.

Геаграфія рэалізацыі прадукцыі «Паставы-гарадок»?

Яна вельмі шырокая. Рынкі збыту шукаюць работнікі аддзелаў забеспячэння і збыту, асабіста камерцыйны дырэктар Аляксандр Танана, і аддзела знешне-эканамічнай дзейнасці на чале з Аляксандрам Данілевічам. 80% сыроў ідзе ў гандлёвую сетку гарадоў Расіі – ад Смаленка да Хабараўска і ад Ташкента да Архангельска. Паколькі тэрмін паспявання гэтага прадукту – два месяцы, ужо цяпер прымаем заяўкі на яго пастаўку ў лістападзе. Кожны дзень каля 20 машын з нашай прадукцыяй адпраўляюцца па гарадах не толькі Віцебскай, але і іншых абласцей Беларусі (адгрузка пачынаецца з 3 гадзін ночы). Попытам карыстаецца смятана (яе затыдзень выпускаем 30 тон), вяршкі 33% (асабліва іх набываюць для вырабу дэсертаў на прадпрыемствах грамадскага харчавання).

У лютым у Ташкенце праходзіў беларуска-ўзбекскі аграрны форум. Сярод 150 прадпрыемстваў-экспарцёраў былі і прадстаўнікі нашага завода з прэзентацыяй сваёй прадукцыі. Сыр «Cheddar Red» 50% прызнаны адным з найсмачнейшых. Вядзецца работа па ўключэнні завода ў рэестр прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, якія будуць мець права пастаўляць сваю прадукцыю ў Кітай.

Працуеце на доўгатэрміновую перспектыву?

Стыль работы прадпрыемства — укараненне новых тэхналогій, інвестыцыйных праектаў, якія даюць высокую эфектыўнасць. Расшыраем выпуск менавіта прэміяльнай прадукцыі, якая карыстаецца найбольшым попытам і найвышэйшую ацэнку якой даюць спажыўцы.

Каб выпускаць якасную прадукцыю, патрэбны высокакласныя спецыялісты, рабочыя- прафесіяналы.

Яны ў нас ёсць. За апошнія гады змянілася некалькі дырэктараў, а касцяк прадпрыемства застаўся. Мы – адна каманда, зацікаўленая ў агульным поспеху. Спецыялісты ўмеюць імгненна вырашаць самыя складаныя задачы, выстройваць аптымальны алгарытм дзеянняў. 140 чалавек заняты непасрэдна на вытворчасці. Кожны ўносіць вялікі ўклад у агульную справу. Несумненная заслуга ў папулярнасці нашай прадукцыі найперш галоўнага тэхнолага Святланы Германовіч, вядучага інжынера менеджменту і якасці Вольгі Шамовіч, начальніка вытворчай лабараторыі Веранікі Паўлавай.

Першымі лінію па выпуску сыру асвоілі Віктар Бароўка, Ганарата Дабравольская, майстры Таццяна Грудзько, Ганна Манкевіч. На працягу сямі гадоў сваё майстэрства яны перадаюць іншым. На лініі па нарэзцы сыру ўстаноўлена высокапрадукцыйнае аўтаматычнае абсталяванне, якое фасуе 117 порцый у мінуту. Не абходзіцца тут і без ручной працы – расфасаваны сыр трэба скласці ў каробкі і заклеіць іх. І гэта робяць сапраўдныя віртуозы.

Чым яшчэ можаце пахваліцца?

Для зручнасці нашых работнікаў з мая месяца на заводзе адкрыты цэх па пашыве санітарнага і спецадзення (касцюмы, халаты, камізэлькі, курткі і іншае). Набыта неабходнае швейнае абсталяванне. Працуюць два чалавекі: закройшчыца і швачка Святлана Рамановіч і швачка Рэгіна Галаўко.

На прадпрыемстве шмат робіцца для паляпшэння ўмоў працы, матэрыяльнага заах­вочвання людзей. Цяпер адміністрацыяй завода сумесна з прафкамітэтам распрацоўваецца новы калектыўны дагавор. Згодна з ім прадугледжана шмат дадатковых выплат. Усё гэта павінна садзейнічаць высокай прадукцыйнасці працы, выпуску якаснай прадукцыі.

Фота Анны Анішкевіч, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы