Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
10 сентября 2018

Валанцёрства становіцца трэндам

Як мы паведамлялі раней, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў грантаатрымальнікам германскага фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” і міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне” ў рамках праграмы падтрымкі “Месца сустрэчы: дыялог” на суму 11690 еўра.

Сродкі пойдуць на рэалізацыю гуманітарнага праекта “Стварэнне валанцёрскага цэнтра з арганізацыяй бясплатнага пункта праката сродкаў рэабілітацыі”. З 1 сакавіка бягучага года ў гэтым напрамку вядзецца актыўная работа.

— Радуе, што валанцёрства становіцца трэндам, — расказвала каардынатар праекта дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. — Добраахвотнікі знайшліся сярод навучэнцаў школ і каледжа, людзей пенсійнага ўзросту. Той, хто гатовы аддаць свой вольны час іншаму чалавеку, праявіць міласэрнасць, для нас — каштоўны рэсурс. У рамках праекта для пункта праката сродкаў рэабілітацыі набыты 6 інвалідных калясак, 5 хадункоў-апор, 5 ралятараў, 7 апорных кіёў, 7 мыліц з апорай пад локаць, 8 пар мыліц падпахавых, 4 масажныя накідкі на крэслы, 1 супрацьпролежневы матрац, спартыўны інвентар. Усім гэтым могуць бясплатна карыстацца былыя ахвяры нацызму, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, немабільныя і мабільныя людзі, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, члены іх сем’яў, а таксама тыя, хто нарадзіўся да 9 мая 1945 года. Менавіта для іх і ствараўся праект. Валанцёры наведваюць гэтых людзей і імкнуцца ў дамашніх умовах палепшыць іх сацыяльны, фізічны і псіхалагічны стан, наладзіць дыялог паміж пажылымі і моладдзю.

З валанцёрамі рэгулярна праводзяцца заняткі па правілах аказання дапамогі хворым, адзі­нокім. Нядаўна на базе аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту ТЦСАН адбыліся чарговыя. Іх для навучэнцаў пагранічных класаў СШ №4, якія пажадалі стаць валанцёрамі, правялі медыцынская сястра гэтага аддзялення Наталля Літвін і адзін з партнёраў праекта — старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава. Яны паказалі на практыцы як трэба карыстацца аромапрыборам, апаратам магнітатэрапіі, змяраць артэрыяльны ціск і іншае, далі тлумачэнні па правілах паводзін з падапечнымі.

— Людзі, якіх вы наведваеце, некалі былі маладымі, энергічнымі, актыўнымі, — гаварыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч. — Але тыя выпрабаванні, якія прыпаднесла ім вайна, перажытыя беды, хваробы і сённяшні цяжар гадоў зрабілі іх ранімымі, неўраўнаважанымі, крыўдлівымі. Ім цяжка прыняць свае нямогласць, бездапапаможнасць. Таму, ідучы да іх, набярыцеся цярпення, старайцеся зразумець іх характар і да кожнага знайсці індывідуальны падыход. Умейце іх слухаць — яны цікавыя суразмоўцы, знаходзьце дробязі, якія іх змогуць падбадзёрыць.

Падчас мерапрыемства адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, які падрыхтавалі валанцёры, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, работнікі аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы