Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
23 мая 2017

Вадалазы чысцяць пляжы

Традыцыйна перад пачаткам купальнага сезона камунальшчыкі добраўпарадкоўваюць прыбярэжныя тэрыторыі, а работнікі выратавальнай станцыі чысцяць дно вадаёмаў. У Паставах 5 пляжаў, замацаваных за УП ЖКГ, якія мясцовыя вадалазы штогод абследуюць: на азёрах Дубок, Белае, Чорнае, Задзеўскае і на рацэ Мядзелцы, акрамя таго на возеры Баравое (Дунілавіцкі сельсавет), за які адказвае Пастаўскі льнозавод.

З года ў год вадалазы выцягваюць на паверхню сукі дрэў, карчагі, вострыя камяні, аб якія можна параніцца пры купанні. На вялікі жаль, не становіцца менш пустых пластыкавых і шкляных бутэлек. Такія сляды рэгулярна пакідаюць пасля сябе мясцовыя адпачывальнікі.

— Звычайна мы праходзім не толькі акваторыю пляжаў, — расказвае начальнік Пастаўскай выратавальнай станцыі Дзмітрый Жураў, — але і абследуем вадаёмы на глыбіні. Там наогул дно як сметнік. "Лідар" у гэтым плане — рака Мядзелка. Правялі ачыстку берагавой лініі з боку гарадскога парку і да кафэ "Брыз": наш "улоў" — мяшкі пустых бутэлек. На Белым сёлета выцягнулі з вады дзве вялікія металічныя канструкцыі. Зусім незразумела, як яны маглі туды трапіць. Зрэшты, былі ў нашай практыцы і больш нечаканыя знаходкі: веласіпеды, бытавая тэхніка і нават гранаты.

У тых вадаёмах, дзе вадалазы пачысцілі дно, купацца можна смела. А вось заходзіць у ваду ў неабследаваных месцах не трэба, бо гарантыі не атрымаць там траўму ніхто не дасць.

Тэкст і фота Людмілы ЗЕЛЯНКЕВІЧ

Интернет-ресурсы