18 августа 2017
У шостым гарадку — свята
У нядзелю, 20 жніўня, запрашаем на традыцыйнае свята мікрараёна вуліцы Зялёнай у райцэнтры. Пачнецца яно ў 10.00 спартыўнымі спаборніцтвамі па пляжным валейболе (пляж возера Задзеўскае), прадоўжыцца ў 12.00 спаборніцтвамі па настольным тэнісе і більярдзе (маладзёжны цэнтр “Юнацтва”); з 16.00 — дзіцячая тэатралізаваная забаўляльная праграма (пляцоўка каля МЦ “Юнацтва”).
У 18.00 у сасонніку распачнецца тэматычная праграма. Падчас яе будуць ушанаваны мнага¬дзетныя сем’i, юбіляры, маладажоны, старажылы і самыя маленькiя жыхары. Пройдзе святочны парад дзіцячых калясак. Калі пажадаеце ў ім удзельнічаць, патэлефануйце ў раённы Дом культуры на нумар 2-04-20, каб арганізатары змаглі падрыхтаваць для вас дыпломы.
Будзе працаваць тэматычная пляцоўка “Тэрыторыя бяспекі”, на якой супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках прафілактычнай акцыі “Кані¬кулы без дыму” правядуць розыгрыш латарэі, жадаючыя змогуць прайсці камп’ютарныя тэсты.
Пераможцы атрымаюць узнагароды, сярод якіх аўтаномны апавяшчальнік, наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Сваім выступленнем парадуе народная эстрадная група “25 плюс-мінус”. Для аматараў танцаў да 22 гадзін будзе ладзіцца дыскатэка. Для ўсіх адпачывальнікаў — атракцыёны, шахматны турнір, выязны гандаль, салдацкая каша.
Арганізацыйны камітэт