Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
7 июня 2016

У раёне пачалася нарыхтоўка кармоў

На стойлавы перыяд 2016/2017 года для патрэб жывёлы сельгаспрадпрыемстваў трэба нарыхтаваць 13500 тон сена, 120000 — сенажу, 125000 тон сіласу. Большую частку травяністых кармоў (за выключэннем сіласу) плануецца назапасіць з першага ўкосу траў, якія займаюць14500 гектараў. Да іх касьбы, як адзначыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Васільевіч Чэпік, сёлета прыступілі на 3-4 дні раней, чым летась. На 2 чэрвеня касавіцу траў вялі механізатары ААТ “Хацілы-агра”, “Кураполле-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Вярэнькі-агра”, “Камайскі-агра”, “Янавіца-агра”, “Пастаўскі райаграсэрвіс”, філіял “Нафтазаводмантаж-агра”. Аднак па-сапраўднаму работы вядуцца пакуль у дзвюх гаспадарках — ААТ “Хацілы-агра” і “Кураполле-агра”. Па ацэнцы спецыялістаў райсельгасхарчу злакавыя травы можна і трэба ўбіраць паўсюдна. Каб мець якасныя, пажыўныя кармы, вучоныя рэкамендуюць сельгасвытворцам правесці першы ўкос за 10-12 дзён, у крайнім выпадку — не пазней чым за паўмесяца. У работу па­вінны быць уключаны ўсе касілкі і кормаўборачныя камбайны. Нельга дапусціць таго, каб травы перастойвалі, а кармы трацілі пажыўныя якасці.

З першага дня на нарыхтоўцы кармоў лідзіруе ААТ “Хацілы-агра”. На касьбе, варушэнні, здрабненні, упакоў­ванні і адвозцы правяленай масы тут занята больш за 20 чалавек. У іх ліку Анатолій Мезін, які на КВК-800 нарыхтаваў ужо каля 1000 тон масы, і механізатар Віктар Дзясятнік. Апошні перавёз каля 300 тон зеляніны. З імі  гутарыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Іван Рыгоравіч Машлякевіч (на здымку ў цэнтры).

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы