Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
27 июля 2023

У рабочы час і бясплатна маглі атрымаць кваліфікаваную кансультацыю адваката, натарыуса, прававога інспектара і іншых спецыялістаў работнікі ААТ «Паставымэбля»

Прадпрыемства ў пятніцу наведала інфармацыйная група па прававой асвеце грамадзян Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам.

Разам з гасцямі прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская. Спачатку дырэктар «Паставымэблі» Сяргей Лацецкі правёў экскурсію па заводзе, пазнаёміў з яго гісторыяй, узорамі гатовай прадукцыі, расказаў пра рынкі яе збыту, перспектывы развіцця.

Сустрэча прадоўжылася ў актавай зале, дзе сабраліся работнікі прадпрыемства.

— Прававой інфармацыі сёння вельмі шмат, яна знахо­дзіцца ў адкрытым доступе ў інтэрнэце, на Нацыянальным прававым партале, — гаварыў Сяргей Канапелька— Але, як паказвае практыка, грамадзяне ўсё роўна недастаткова добра ведаюць законы. У жыцці нярэдка ўзнікаюць пытанні юрыдычнага характару адносна жыллёва-камунальнага, шлюбна-сямейнага заканадаўства, звязаныя з афармленнем спадчыны, прымусовага выканання. І тады прыходзіцца звяртацца па кансультацыю да юрыстаў. Таму і існуе такі від работы, як прававое інфармаванне.

Згодна з распараджэннем аблвыканкама ад 29 красавіка 2021 года, створана група па каардынацыі і выкананні плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у 2021—2025 гадах. У яе ўвахо­дзяць прадстаўнікі пракуратуры, натарыята, адвакатуры, ідэалагічнай вертыкалі. Кожны месяц яны выязджаюць на горадаўтваральныя прадпрыемствы Віцебшчыны, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, расказваюць пра новаўвядзенні і змены ў заканадаўчых актах. Сустрэчы праходзяць у форме выступлення спецыялістаў і бясплатнай кансультацыі.

Перад работнікамі ААТ «Паставымэбля» выступіў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў. Ён расказаў пра расследаванне па справе генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра ахову і выкарыстанне зямель, новаўвя­дзенні ў зямельным заканадаўстве гаварыла начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь. Галоўны прававы інспектар абласнога аб’яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук праінфармавала пра віды і парадак прадстаўлення працоўных водпускаў.

Ахвотныя маглі задаць спецыялістам пытанні і атры­маць на іх кампетэнтныя адказы. Пасля заканчэння сустрэчы была магчымасць пракансультавацца індывідуальна.

— Такія выезды на прадпрыемствы не толькі садзейнічаюць павышэнню даступнасці аказання дапамогі насельніцтву, але і дазваляюць будаваць работу групы па прававой асвеце з улікам яго запытаў, што з’яўляецца прыярытэтам для галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, — рэзюмаваў Сяргей Канапелька.

Анна Анішкевіч, раённая газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы