Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
15 марта 2016

У Паставах прайшоў конкурс на лепшага лідара пярвічкі «Лідар — новае пакаленне!»

Сярод членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі шмат ініцыятыўных, актыўных і творчых маладых людзей. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў традыцыйны конкурс на лепшага лідара пярвічкі «Лідар — новае пакаленне!», які ў канцы лютага прайшоў у актавай зале сярэдняй школы №1.

Удзельнікаў першага, раённага, этапа конкурсу журы і гледачам прадставіла вядучая мерапрыемства першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва. Сёлета за права быць лепшым спаборнічалі сем чалавек: Дзмітрый Радулевіч (гімназія), Кацярына Мацюшонак (СШ №3), Дар'я Лабуць (СШ №1), Кацярына Сімагасціцкая (СШ №5), Лізавета Жук (СШ №4), Дзяніс Лукашэвіч (Гуцкая СШ) і Маргарыта Ермаловіч (СШ №2).

Разам са сваімі групамі падтрымкі яны прадставілі візітную картку «Мая грама¬дзянская пазіцыя», якая адлюстравала таленты і захапленні, творчыя здольнасці і дасягненні канкурсантаў, іх уклад у развіццё пярвічнай арганізацыі. Канкурсанты спявалі, танцавалі, жартавалі, паказвалі калекцыю адзення, зробленага па ўласных эскізах, частавалі хатняй выпечкай. Эрудыцыю, логіку і аратарскае майстэрства канкурсанты прадэманстравалі ў інтэрактыўнай гульні «Дэбаты», падчас якой разважалі на тэму «Захоўваем традыцыі, жывём сучаснасцю».

Цікавай атрымалася абарона праектаў, якія ажыццяўляюцца на базе навучальнай установы і накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці БРСМ. Практычна ўсе ўдзельнікі зрабілі акцэнт на дабрачынную дзейнасць: дапамогу ветэранам, адзінокім старым, інвалідам, сіротам. Таксама ў прыярытэце здаровы лад жыцця, беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, вывучэнне і адра¬джэнне гісторыка-культурнай спадчыны, наладжванне кантактаў з аднагодкамі з іншых краін, патрыятычнае выхаванне, сацыяльна актыўная пазіцыя, папулярызацыя чытання кніг.

Завяршыліся спаборніцтвы выступленнем дуэтаў «Лідар-сюрпрыз», у склад якіх увайшлі канкурсанты і іх педагогі. Творчыя нумары зачароўвалі яркасцю вобразаў, цікавымі рашэннямі, запалам, разнастайнасцю талентаў, сур'ёзнасцю ўзнятых пытанняў. Настаўнікі паўсталі перад гледачамі ў іншым, неафіцыйным, абліччы, вызначыліся акцёрскім майстэрствам і іскрамётным гумарам.

Конкурсная праграма паказала, што сапраўдны лідар не проста энергічны і мэтанакіраваны чалавек, а той, хто ў дадатак да гэтага ўмее павесці за сабой, карыстаецца даверам, акружае сябе аднадумцамі. Таму што лідара не можа быць без моцнай каманды.

Па выніках конкурсу ўдзячнасць журы за артыстызм атрымала Кацярына Сімагасціцкая, самым інтэлігентным удзельнікам прызнаны Дзмітрый Радулевіч, самай чароўнай — Маргарыта Ермаловіч, самай харызматычнай — Дар'я Лабуць. Граматай за трэцяе месца ўзнагароджана Кацярына Мацюшонак, за другое — Лізавета Жук. Перамога прысуджана Дзянісу Лукашэвічу. Ён будзе прадстаўляць наш раён на рэгіянальным этапе конкурсу, які пройдзе 24 сакавіка ў Паставах.

Интернет-ресурсы