Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
11 сентября 2015

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

28 жніўня ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча ў рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!” адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня ведаў і прайшло падчас традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі.

Каардынатар акцыі, начальнік упраўлення і рэалізацыі спецыяльных праектаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі адзначыў, што ў такі адказны для нашай краіны год важна нагадаць кожнаму жыхару пра тое, што калі мы разам, то ёсць і Беларусь — незалежная, моцная дзяржава. А ў ёй жывуць унікальныя людзі, якія разам працуюць, адпачываюць, займаюцца творчасцю, разам радуюцца перамогам Дар’і Домрачавай і разам робяць выбар на карысць моцнай і квітнеючай Беларусі. Усё гэта асабліва яскрава праяўляецца падчас акцыі “Мы —разам!”, якая стартавала ў канцы чэрвеня і прадаўжае свой тур па гарадах Беларусі.

У маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел фіналісты маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы — для любімай краіны” і зоркі беларускай эстрады. У Паставы з творчымі падарункамі прыехалі Наталля Камісарава, Мікалай Гомераў, Вольга Новікава, Вольга Любавіна, Кірыл Арцёменка, ­Дар’я Валадзько і папулярныя артысты: дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, Саша Нэма, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, шоу-балет “V. I. P”.

Для многіх выступленні маладых і вядомых выканаўцаў сталі сапраўдным сюрпрызам. Асабліва ўзрушанымі былі дзве педагагічныя дынастыі, ушаноўванне якіх прымеркавалі да галоўнага сходу настаўніцтва раёна і рэспубліканскай акцыі “Мы – разам!”. Спачатку на сцэну запрасілі лынтупчан: ветэранаў педагагічнай працы былога майстра вытворчага навучання з 36-гадовым стажам Івана Якаўлевіча Чалко і яго жонку Аліну Антонаўну, якая 41 год адпрацавала настаўніцай, яе родную сястру Людмілу Антонаўну Домжа, а таксама дачок Наталлю Іванаўну Раманоўскую, Дзіяну Іванаўну Пякарскую і зяця, дырэктара СШ №4 г. Паставы Вячаслава Часлававіча Пякарскага. Агульны педагагічны стаж гэтай дынастыі — 156 гадоў.

41 год педагагічнага стажу ў былой настаўніцы Варапаеўскай СШ Алены Дзмітрыеўны Качан. Яе дачка Святлана Пятроўна і зяць Леанід Веніямінавіч Латыш працуюць настаўнікамі ў Навадруцкай школе. Іх агульны стаж набліжаецца да паўстагоддзя і будзе прымнажацца, бо прафесію настаўніка выбраў сын Аляксей — студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Настаўніцкія дынастыі — гэта залаты фонд раёна, людзі, вартыя шчырай павагі за свой прафесіяналізм, сумленнасць і шчырасць у рабоце, — адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая. — Для таго каб павысіць прэстыж прафесіі настаўніка, павагу да яго творчай, ініцыятыўнай працы, у аб’яднанні і галіновым райкаме прафсаюза распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, адно з іх — ушаноўванне педагагічных дынастый — і праводзіцца ў рамках акцыі “Мы—разам!”.

Сямейныя дынастыі вітаў таксама намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што перадаваць з пакалення ў пакаленне прафе­сійнае майстэрства — ганарова і адказна. Гэта робяць людзі, для якіх абраная прафесія з’яўляецца справай і сэнсам усяго жыцця.

Увогуле, у той дзень педагогі Пастаўшчыны былі ўражаны ўвагай, якой акружылі іх напярэдадні свята ведаў, новага навучальнага года. Прыемна было атрым­ліваць віншаванні ад удзельнікаў канцэртнай праграмы, а самым актыўным і нераўнадушным выканаўцы ўручалі сувеніры — белых буслоў.

На развітанне намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын падзякавалі гасцям за творчасць, цудоўнае выступленне, уручылі сувеніры.

Развітваючыся, каардынатар акцыі, спявак і вядучы канцэртнай праграмы Глеб Лапіцкі падкрэсліў, што пасля Пастаў зорны дэсант пабывае яшчэ больш чым у 50 гарадах Беларусі. У асноўным гэта будуць раённыя цэнтры, дзе прыезд артыстаў заўсёды ўспрымаецца як свята.

Тэкст і фота
Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы