Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
15 апреля 2016

Цяпер у фармаце HD

Рэдакцыя Пастаўскага радыё і тэлебачання змяніла прапіску — пераехала на новы адрас па вуліцы Савецкай, 84“А”, у будынак, дзе размяшчаюцца раённы аддзел Дзяржстатыстыкі і інспекцыя Дзяржаўнага падатковага камітэта. Дзякуючы гэтаму, а галоўнае — пракладзеным сувязістамі раённага вузла электрасувязі оптавалаконным лініям, змяніліся і тэхналогіі выхаду тэлепраграм у эфір, асабліва перадачы сігналу. Зараз мясцовае тэлебачанне вядзе вяшчанне як у аналагавым, так і ў лічбавым фармаце, але з новай перадачай — 16:9 HD, які адрозніваецца высокай дакладнасцю адлюстравання.

Трэба адзначыць, што “Паставы-ТБ” — адзін з першых у Беларусі мясцовых тэлеканалаў, які трансліруецца ў фармаце HD. Работу па пераходзе на яго правялі інжынер пастаўскага тэлебачання Сяргей Зелянкевіч і інжынер раённага вузла электрасувязі Андрэй Баль, якому тэлежурналісты вельмі ўдзячны. Разам яны ўсё запраграмавалі і адладзілі ў вельмі кароткі тэрмін. І ўжо з учарашняга дня праграма “Итоги” выйшла ў эфір на канале “Travel+Adventure” ў новым фармаце. Заўважым, абаненты “Ультрасеткі” інды­відуальнага прадпрымальніка С. Жытковіч цяпер могуць знайсці гэты канал на іншай частаце — там, дзе раней быў першы расійскі лічбавы.

Интернет-ресурсы