Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
9 августа 2021

Ці гатовы гандаль да школы?

Да пачатку новага навучальнага года застаецца менш за месяц. Самы час бацькам школьнікаў падумаць пра «экіпіроўку» дзяцей да 9-месячнага паходу па веды. Але наколькі наш гандаль гатовы задаволіць запыты пакупнікоў? Гэта карэспандэнт «ПК» высвятляла ў таваразнаўцы Пастаўскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Таццяны ЛАШЧОТКІ. Вось што яна расказала:

— Рыхтавацца да 1 верасня мы пачалі яшчэ ў чэрвені, і ўжо сёння ў спецыялізаваных магазінах спажыўкааперацыі можна купіць усё неабходнае: школьна-пісьмовыя прылады, ранцы, школьную форму. Самы шырокі выбар школьна-пісьмовых тавараў, ранцаў, сумак для навучэнцаў — у «Культтаварах». На мінулым тыдні мы завезлі туды асноўны асартымент, а на гэтым плануем расшырыць пералік вучэбных дапаможнікаў: рабочых сшыткаў, атласаў, контурных карт.

У канцы ліпеня арганізавалі выязны гандаль, так званы школьны базар, з асноўным асартыментам школьна-пісьмовых тавараў каля ўнівермага «Амега» і будзем яго папаўняць. Школьны базар працуе ў буднія дні, акрамя панядзелка, з 10 да 18 гадзін, у суботу і нядзелю — з 10 да 14-ці. Пры пакупцы на суму 50 і больш рублёў тут і ў магазіне «Культтавары» дзейнічае 10-працэнтная скідка. Школьнае адзенне: кашулі, блузкі, штаны, камізэлькі, гольфы, сарафаны і іншае, а таксама дзіцячая бялізна беларускіх вытворцаў ёсць і ва ўнівермагу. Дарэчы, мы спецыяльна пралічылі: цалкам сабраць дзіця ў школу магчыма за 200-250 рублёў. Думаю, гэта не так шмат.

Канцтавары і дзіцячыя панчошна-шкарпэтачныя вырабы можна набыць не толькі ў гарадскіх, але і ва ўсіх сельскіх магазінах раёна. А вось школьную форму мы прывозім туды цяпер толькі па заяўках. Пры гэтым стараемся задаволіць усе пажаданні пакупнікоў: часта перадаём у магазін не адзін, а два камплекты формы, каб пакупнік мог выбраць, што яму лепш падыходзіць або больш падабаецца. Як заўсёды, будзем право­дзіць на сяле школьныя базары. 16 жніўня школьны базар адбудзецца ў Лынтупах, 18-га – у Дунілавічах, 19-га – у Варапаеве, 23-га – у Камаях.

Запісала Алена Шапавалава, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы