Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
18 декабря 2017

Трыумф пастаўскіх кааператараў

7-8 снежня ў горадзе Кіраве Магілёўскай вобласці адбыўся 31-ы рэспубліканскі конкурс повараў, кандытараў і афіцыянтаў грамадскага харчавання спажыўкааперацыі.

Тры прадстаўніцы нашага раёна (на здымку) занялі ў ім прызавыя месцы: афіцыянт рэстарана “Світанак” Крысціна Зубрыцкая — першае, старшы повар кафэ “Церамок” Юлія Танана і кандытар кандытарскага цэха філіяла “Каапгандаль №2” Вольга Пісарчык — другое. Усе яны ўдзельнічалі ў конкурсе ўпершыню — спачатку на абласным этапе (27 кастрычніка ў Дуброўне), а здабыўшы там перамогу, — на рэспубліканскім. Вельмі хваляваліся, але змаглі праявіць сябе найлепшым чынам.

— Наша каманда добра падрыхтавалася і паказала вельмі высокі ўзровень, — адзначыла намеснік дырэктара па грамадскім харчаванні філіяла «Каапгандаль №2 Пастаўскага райспажыўтаварыства» Крысціна Мечыславаўна Красоўская. — У гэтым заслуга як саміх удзельніц, так і іх настаўнікаў, такіх як Святлана Карандашова, Галіна Зямчонак, Ірына Дзехцяронак, Марына Бурак, Ірына Сцяпанава. Радуе, што наша моладзь трымае марку Пастаўскага райспажыўтаварыства гэтак жа высока, як і старэйшае пакаленне, прадстаўнікі якога шмат разоў займалі прызавыя месцы ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах прафесійнага майстэрства.

Яшчэ больш радасці ў саміх пераможцаў конкурсу. Кожная з іх атрымала безліч эмоцый, медалі, дыпломы і немалыя грашовыя ўзнагароджанні. І ўсё гэта стала стымулам для далейшага павышэння прафесійнага майстэрства і праяўлення творчасці.

Фаіна КАСАТКІНА, газета «Пастаўскі край»
Фота Сяргея ВШЫЎКАВА

Интернет-ресурсы