Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
24 ноября 2017

Тры дыпломы з «Эўрыкі»

Столькі ўзнагарод прывезлі з VIII навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці, якая прайшла 11 лістапада на базе ВДУ імя П. М. Машэрава, школьнікі Пастаўскага раёна. 

У Віцебск былі запрошаны пяцёра пераможцаў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Глорыя”. Трое з іх вярнуліся дамоў з дыпломамі. Так, дыпломам першай ступені ў секцыі “Грамадазнаўства” адзначана работа 9-класнікаў Лынтупскай ЯССШ Аляксандра Сіманайця і Дзіяны Шымковіч на тэму “Гісторыя Беларусі з даўніх часоў да канца XVIII стагоддзя ў апі¬санні савецкага і сучаснага школьных падручнікаў” (навуковы кіраўнік — С. С. Васільеў), якую абараняў Аляксандр. 

Два дыпломы — другой і трэцяй ступеняў — заваяваны ў секцыі “Геаграфія”. Першы з іх на рахунку 11-класніцы СШ №4 г. Паставы Марыі Гіч — яна з’яўляецца аўтарам работы “Стварэнне інтэрактыўнага турыстычнага атласа Пастаўскага раёна”, якая была напісана пад кіраўніцтвам настаўніцы А. В. Пашкевіч. Другі дыплом належыць 9-класніку Варапаеўскай СШ Мікіту Залецкаму, які разам са сваім педагогам А. А. Гарным даследаваў праблему тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі сістэмы размяшчэння і рассялення насельніцтва нашага раёна. 

Навучэнцы, удастоеныя дыпломаў першай і другой ступеняў, у складзе каманды Віцебскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая пройдзе вясной у Мінску. Будзем спадзявацца, што і там работы нашых землякоў не застануцца незаўважанымі. 

Алена ШАПАВАЛАВА, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы