Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
2 сентября 2016

Тон задаюць маладыя

З цяжкасцю даецца жніво на апошніх сотнях гектараў зерневых. Як ні стараюцца камбайнеры, вадзіцелі, механізатары, яго тэмпы з-за пераўвільготненасці глебы замарудзіліся. Тым не менш камбайны штодня хоць на некалькіх гектарах, але ўбіраюць пераспелую збажыну. Аператыўныя даныя райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сведчаць, што па-ранейшаму тон на хлебнай ніве задаюць маладыя.

Для камбайнера Валерыя Ярашэвіча з ААТ "Хацілы-агра" і Максіма Адынца з ААТ "Кураполле-агра" сёлетняе жніво запомніцца тым, што яны першыя ў раёне перакрылі тысячны рубеж па намалоце і адвозцы зерня з поля на ток. Ім былі ўручаны грашовыя ўзнагароджанні і Дыпломы раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюза работнікаў АПК, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта БРСМ. Аляксандр Жураў, які першы год самастойна працуе на КЗС-1218, і Віктар Рогаў з ААТ "Навасёлкі-Лучай" намалацілі ўжо адпаведна 891 і 811 тон зерня.

Нараўне са старэйшымі працуюць Дзмітрый Браздаўскас і Міхаіл Субач (ААТ "Хацілы-агра"), Сяргей Шчарбакоў (АБП "Рассвет Пастаўскі"), Андрэй Борыс і Руслан Чарняўскі (ААТ "Сцяг Перамогі-агра"), Ігар Пучынскі (ААТ "Ярэва-агра") і іншыя.

Ёсць лідары і сярод вадзіцеляў. Больш чым па тысячы тон збожжа перавезлі Аляксандр Зарэцкі (ААТ "Навасёлкі-Лучай") і Павел Кеўліч (ААТ "Камайскі-агра"). У ААТ "Ярэва-агра" і сельгасфіліяле АБП "Рассвет Пастаўскі" больш за іншых перавезлі збожжа Яраслаў Скіпар і Аляксандр Букатаў. А вось Максім Адынец і Міхаіл Ярашэвіч з Хаціл (апошні таксама быў у ліку першых тысячнікаў) ужо працуюць на ўраджай будучага года — рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых зерневых.

Падчас жніва сустракаўся з многімі маладымі хлебаробамі. Яны выглядалі заклапочанымі, але не скардзіліся на цяжкасці, выкліканыя неспрыяльным надвор'ем.

— Зацягнулася сёлета ўборка, — гаварыў Андрэй Борыс, які ў ААТ "Сцяг Перамогі-агра" працуе інжынерам шыркаўскага сельгасаддзялення і на перыяд жніва перасядае на камбайн. — Шкада марна страчанага часу, ды і нерваў хапіла. Зерневыя засталося абмалаціць менш чым на 100 гектарах. Калі зноў не нашкодзіць дождж, то ўборку ў бліжэйшыя дні павінны завяршыць.

З такой надзеяй сёння працуюць ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы