Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
4 марта 2021

Святочны букет для жанчыны

Пад такой назвай у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася персанальная выстава нашай зямлячкі Людмілы Курыловіч.

Людміла нарадзілася ў Паставах. Яна — дачка вядомай паэтэсы Ніны Захарэвіч. У 1986 го­дзе закончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут і пераехала ў Маскву. Выкладала фізіку, матэматыку, працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі, кансультантам Дэпартамента сацыяльнай палітыкі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Пяць гатоў таму ўпер­шыню ўзяла ў рукі пэн­дзаль і адкрыла ў сабе талент мастака. За гэты час яе карціны выстаўляліся на розных выставах, было 9 персанальных. На палатне адлюстроўвае стан душы. Работы Людмілы знаходзяцца ў музеях Беларусі, у прыватных калекцыях у Францыі, Германіі, Нідэрландах, Канадзе, краінах СНД. На конкурсе мастацтва, які праходзіў у 2019 годзе ў рамках тыдня мастацтва ў Грэцыі, яе карціна «Мудрасць» стала пераможцай у намінацыі «Партрэт». Дарэчы, апошнім часам мастачка аддае перавагу менавіта патрэтам. Сярод герояў яе работ — родныя, сябры і шматлікія пастаўчане.

На выставе ў Мінску прадстаўлены партрэты жанчын і кветкавыя нацюрморты, створаныя ў розныя перыяды. Выстава будзе працаваць да 9 сакавіка.

Анна Анішкевіч, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы