Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
29 июня 2016

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Паставах

Раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Пастаўшчыне. У адпаведнасці з ім, у райцэнтры яно пачнецца 3 ліпеня ў 10.20 з ускладання вянкоў да магілы загінуўшым воінам па вуліцы Чырвонаармейскай. У 11.00 на плошчы Леніна — мітынг-рэквіем і ўскладанне вянкоў і кветак да помніка загінуўшым воінам. Затым адбудзецца ўрачыстае шэсце ў гарадскі парк святочнай калоны прадстаўнікоў працоўных калектываў на чале з кіраўніцтвам раёна. У 11.45 тут пачнецца вялікі святочны канцэрт, будуць працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, вечарам, з 22.00 да 1.00 адбудзецца маладзёжная дыскатэка, а ў яе рамках у 23.00— акцыя “Спяём гімн разам”.

У гэты ж дзень у гарадскім парку ў 12 гадзін пачнецца праграма для дзяцей, а на гарадскім стадыёне ў 14.00 — футбольны матч шостага тура чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае свята нашай краіны. Таму справа гонару ўсіх пастаўчан прыняць актыўны ўдзел ва ўрачыстасці.

Интернет-ресурсы