Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
14 мая 2020

Свята памяці і гонару

Дзень Перамогі ўжо даўно стаў святам гонару і ўдзячнасці старэйшаму пакаленню, якое адстаяла свабоду і незалежнасць Айчыны. Сёлета на Пастаўшчыне яму было прысвечана не адно мерапрыемства, зрэшты, як і заўжды. Толькі з адзінай асаблівасцю — усе яны былі немнагалюднымі. Гэтага патрабуе эпідэміялагічная сітуацыя, выкліканая каранавірусам.

Беларусь памятае. Памятаем Кожнага

Пад такім слоганам прайшоў тыдзень, які папярэднічаў Дню Перамогі. Рэспубліканская акцыя аб’яднала ўсіх неабыякавых беларусаў. Яны ўшанавалі памяць загінулых воінаў, якія злажылі галовы за нашу светлую будучыню. Наш раён далучыўся да акцыі 7 мая. У гэты дзень прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, Ірына Лойка і Наталля Субко, а таксама найбуйнейшых грамадскіх аб’яднанняў — раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» (Вольга Мацкевіч), райкамаў прафсаюзаў (Іна Далецкая) і БРСМ (Вераніка Казлоўская) — усклалі жывыя кветкі да брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў на галоўнай плошчы горада.

Пакланіліся героям

Нятленная веліч подзвігу нашага народа. Ён навечна ў памяці. І колькі б часу ні прайшло, людзі будуць схіляць галовы перад бяспрыкладнай мужнасцю тых, хто ваяваў і перамог. 8 мая ў нашым раёне адбыўся аўтапрабег «Памяці загінулых герояў» з наведваннем воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яго старт адбыўся на плошчы Леніна ў райцэнтры.

— Мэта аўтапрабегу — пакланіцца праху, аддаць даніну памяці і павагі тым, хто паклаў на алтар Перамогі самае каштоўнае — сваё жыццё, — гаварыў яго ўдзельнікам намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў.— Гэта традыцыйнае мерапрыемства аб’ядноўвае нас не толькі для таго, каб мы памяталі і разумелі жахі той вайны, шанавалі гераічны подзвіг нашых продкаў, але і каб больш ніколі не дапусцілі падобнага.

Шлях удзельнікаў аўтапрабегу пралёг па двух кірунках. Першая група наведала пахаванні па вуліцах Горкага і Ленінскай у Паставах, у Манькавічах, Дунілавічах, Альцах, Крывым, Сіўцах, Варапаеве і Васілінах. Другая — па вуліцы Савецкай у райцэнтры, у Кашыцах, Камаях, Лынтупах і Апідамах. Да ваеннаслужачых, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і супрацоўнікаў раённага краязнаўчага музея ў кожным населеным пункце далучаліся мясцовыя жыхары.

Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым

Увянчала ўрачыстасці ўскладанне вянкоў, карзін і кветак да брацкіх магіл, якое адбылося 9 Мая ў райцэнтры. Спачатку прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў і грамадскасці сабраліся ля абеліска ў скверы па вуліцы Чырвонаармейскай, потым — на плошчы Леніна. Тут жа адбыўся мітынг-рэквіем.

З Дня Вялікай Перамогі мінула 75 гадоў. І ўвесь гэты час беларускі народ захоўвае памяць пра ахвяры фашызму, подзвіг герояў і муж­насць людзей, якія яе набліжалі. Памяць утрымлівае кожнае імгненне той страшнай вайны і перадаецца з пакалення ў пакаленне, бо зберагчы яе — гістарычны абавязак кожнага перад мінулым і будучыняй.Гучаць пазыўныя, і дыктарскі голас абвяшчае: «75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца». Затым — урывак з рэквіема Роберта Раждзественскага «Вечная слава» ў выкананні Юрыя Левітана.

Яго голас і сёння здольны ўстрывожыць струны душы любога чалавека. Як і словы і музыка песень «Сколько вечных огней мы зажгли на земле…» і «Журавли», пад якія адбылося ўскладанне вянкоў і кветак. Замест тысячы слоў у знак асаблівага смутку і ўдзячнасці героям аб’яўляецца хвіліна маўчання. Напрыканцы мітынгу цішыню разрывае трохразовы ружэйны залп.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара

Дарогі вайны – дарогі памяці

Так называецца віртуальная экскурсія, прысвечаная 75-годдзю Перамогі, якую па матэрыялах Пастаўскага раённага краязнаўчага музея стварыла выконваючая абавязкі другога сакратара райкама БРСМ Кацярына Куракова.

Да пераходу на работу ў раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Каця на працягу некалькіх гадоў з’яўлялася навуковым супрацоўнікам музея. Дапамагала рабіць выставу да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вяла экскурсіі па ёй. Таму тэма Вялікай Айчыннай вайны на Пастаўшчыне дзяўчыне добра знаёмая.

Што да названай выставы, то ў абноўленым выглядзе яна працягвае працаваць і зараз. Але з-за эпідэміі каранавіруса ўбачыць яе непасрэдна ў музеі змогуць нямногія. У такой сітуацыі Кацярына вырашыла зрабіць віртуальную экскурсію. Сама зняла і агучыла 9-хвілінны відэаролік па музейных экспазіцыях, дапоўніўшы іх уласнымі фота­здымкамі помнікаў, устаноўленых на магілах салдат і партызан, а таксама ў гонар тых, хто вызваляў наш раён.

24 красавіка гатовы ролік быў размешчаны ў акаўнце Каці на YouTube, на сайтах музея і райкама БРСМ у групах «ВКонтакте» і Instagram. Некаторыя наведвальнікі ўжо паспелі яго паглядзець і даць станоўчую ацэнку. Глядзіце, ацэньвайце і вы.

Алена Шапавалава, газета "Пастаўскі край"

Интернет-ресурсы