Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
11 июля 2016

Сустрэча на Кургане Дружбы

2 ліпеня на Кургане Дружбы, размешчаным на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі, прайшла 57-ая сустрэча ветэранаў вайны і жыхароў прыгранічча. На ёй упершыню прысутнічалі кіраўнікі і дэлегацыі ўсіх раёнаў дзвюх абласцей — Віцебскай і Пскоўскай. У склад дэлегацыі нашага раёна, якую ўзначальваў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, уваходзілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто, старшыня раённага савета ветэранаў Г. Ф. Літвіновіч, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая, першы сакратар райкама ГА "БРСМ" І. А. Каралёва, дырэктар СШ №4 г. Паставы В. Ч. Пякарскі, ветэран працы В. К. Мышко.

Сёлета арганізатарам сустрэчы на Верхнядзвіншчыне быў беларускі бок. Гаспадары шчыра віталі ўсіх прысутных, а таксама дэлегацыі на чале з губернатарам Пскоўскай вобласці Андрэем Бурчаком і дэпутатам сейма Латвіі Артурам Рубіксам. Мерапрыемства пачалося з ускладання вянкоў і кветак да манумента героям-камсамольцам вёскі Прошкі, помніка партызанцы-падпольшчыцы Марыі Пынто. Праз пагранічны мост былі перададзены кветкі для ўскладання да помніка партызану і разведчыку, Герою Савецкага Саюза Іманту Судмалісу. З абодвух бакоў беларуска-латвійскай граніцы групы людзей шчыра віталі адно аднаго, а затым заспявалі "Катюшу".

На ўрачыстым мітынгу ад імя жыхароў Прыдзвінскага краю выступіў старшыня абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў.

Прадоўжылі сустрэчу святочны канцэрт творчых калектываў Віцебшчыны і партызанскі касцёр. На працягу дня на Кургане Дружбы працавала выстава, на якой былі прадстаўлены экспанаты і матэрыялы ваеннай тэматыкі, праходзілі культурна-спартыўныя мерапрыемствы.

Пётр КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы