Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
2 августа 2018

Створаны рабочыя месцы

Раённым выканаўчым камітэтам пастаянна прымаюцца меры па прыцягненні на Пастаўшчыну інвестараў. Вось і ў маі мінулага года зарэгістравана таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мясакамбінат Пастаўскі», якое з 11 чэрвеня бягучага года пачало вытворчую дзейнасць.

 Аддзел эканомікі райвыканкама зрабіў усё для таго, каб прыцягнуць і ўтрымаць інвестара. Для рэалізацыі бізнес-плана інвестыцыйнага праекта быў бясплатна перададзены ў прыватную ўласнасць комплекс аб’ектаў, якія да гэтага гадамі не выкарыстоўваліся, аказана дапамога ў афармленні дакументаў, праходжанні розных узгадненняў у іншых інстанцыях. Інвестары з Малдовы ўжо ўклалі ў новае прадпрыемства 700 тысяч еўра. Яны аднавілі будынкі, закупілі і ўстанавілі абсталяванне нямецкай вытворчасці, стварылі 45 рабочых месцаў, а ўсяго іх будзе не менш за 60.

«Мясакамбінат Пастаўскі» будзе выпускаць канкурэнтную па якасці і цане прадукцыю, — расказваў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Павел Казакевіч. — Гэта мяса ў блоках, паўтушы, чвэрці, адрубы, ахалоджаныя і замарожаныя, вакуумаваныя і невакуумаваныя паўфабрыкаты, якія будуць пастаўляцца на рынкі Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Кітая, краін Еўрасаюза. Пры выхадзе на поўную магутнасць аб’ём экспарту прадукцыі ў год павінен скласці 5000 тон, што ў грашовым выражэнні — 19 000 000 еўра».

Пакуль камбінат працуе на чвэрць магутнасці. Сыравінная база — Пастаўскі раён. Прымаюцца захады па яе пашырэнні на іншыя раёны. Умовы для пастаўшчыкоў выгадныя. Акрамя таго, у чэрвені бягучага года мясакамбінат арандаваў два будынкі (ужо вядзецца іх рамонт) фермы «Палхуны», якія апошнім часам не выкарыстоўваліся, і будзе вырошчваць там цялят і авечак. Завяршаюцца работы і ў будынку фірменнага магазіна па вуліцы Гагарына ў райцэнтры. Плануецца, што неў­забаве ён прыме першых пакупнікоў.

Фаіна Касаткіна,  газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы