Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
25 ноября 2022

Сталі юбілейнымі ў юбілейны год

18 снежня органы ЗАГС Беларусі адзначаць 105-годдзе з дня свайго ўтварэння. Рыхтуючыся да гэтай даты, Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ў пачатку года выпусціла памятныя сертыфікаты, якія ўручаюцца па ўсёй вобласці пры рэгістрацыі 105-га шлюбу і нараджэння. 

У Паставах так супала, што 105-ы шлюб і 105-е нараджэнне дзіцяці рэгістраваліся ў адзін дзень — 19 лістапада. Для жыхароў Коўзанаў Мікалая Цвяткова і Анастасіі Зуевай, якія вырашылі стварыць сям’ю, урачыстая рэгістрацыя стала прыемным сюрпрызам. Маладыя людзі збіраліся распісацца без лішняй помпы, таму прыйшлі ў аддзел запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама без вясельных убораў і вялікай світы гасцей. Пасля таго, як маладажоны абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі і замацавалі свой саюз пацалункам і подпісамі ў спецыяльнай кнізе, яго начальнік Аніта Несцяровіч уручыла ім першы сямейны дакумент — пасведчанне аб заключэнні шлюбу і сертыфікат Галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама. Расказаўшы пра акцыю, прымеркаваную да 105-гадовага юбілею органаў ЗАГС, Аніта Францысаўна падарыла маладым людзям невялікія сувеніры і пажадала пражыць доўгае і шчаслівае сямейнае жыццё.

Павіншаваць Мікалая і Анастасію з уступленнем у шлюб разам з іх блізкімі прыехаў намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце ААТ «Навасёлкі-Лучай» Славамір Шапель. Ад прафсаюзнай арганізацыі і ўсяго калектыву гаспадаркі, дзе працуюць маладажоны, Славамір Генрыхавіч падарыў тэлевізар.

105-м зарэгістраваным нованароджаным у Паставах сёлета стаў Дзяніс Навіцкі. Ён з’явіўся на свет 11 лістапада ў сям’і Рамана і Ірыны Навіцкіх з райцэнтра, якія ўжо маюць аднаго сыночка — 3-гадовага Максіма. Такім складам яны і завіталі ў ЗАГС.

— На бацьках ляжыць вялікая адказнасць — выхаваць добрага чалавека. Прывівайце сыну самае лепшае, няхай ён расце вашай апорай, абаронцам і гордасцю, — гаварыла, звяртаючыся да сямейнай пары, Аніта Несцяровіч.

Уручыўшы пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і памятны сертыфікат, яна пажадала немаўляці і бацькам здароўя, каб у доме заўсёды панавалі каханне, узаемаразуменне, мір і спакой. Як і маладажоны, Раман і Ірына Навіцкія атрымалі ў дадатак невялікія падарункі ад ЗАГС.

Безумоўна, гэты суботні дзень назаўсёды запомніцца абедзвюм парам. Пра важныя падзеі ў іх жыцці будуць нагадваць не толькі фотаздымкі, але і атрыманыя сертыфікаты. 

Алена Шапавалава, районная газета «Пастаўскі край». Фота аўтара

Интернет-ресурсы