Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
20 июня 2016

Спартзала на свежым паветры

Каля дома №27 па вуліцы Юбілейнай з'явіўся новы спартыўны аб'ект — камплект вулічных трэнажораў, устаноўленых пад спецыяльным навесам. Спартпляцоўка на свежым паветры — падарунак Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці.

Камплект каштуе 104 мільёны беларускіх рублёў і складаецца з васьмі трэнажораў, разлічаных на трэніроўку ўсіх груп мышцаў. Аэрадромныя пліты, якія служаць падмуркам пляцоўкі, дапамагла пакласці камунальная служба раёна, усе астатнія будаўнічыя і мантажныя работы выкананы сіламі дзяржаўнага аб'яднання «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна».

Афіцыйнае адкрыццё аб'екта адбылося ў рамках ХIХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». У ліку іншых аб'ектаў райцэнтра яго наведалі прадстаўнікі раённай улады і госці фестывалю.

— Калі ў горадзе будуюцца новыя жылыя мікрараёны, разам з імі ў крокавай даступнасці павінны з'яўляцца і іншыя неабходныя насельніцтву аб'екты, — перакананы начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васіль Аляксеевіч Захарэвіч. — Гэтыя трэнажоры простыя ў карыстанні і разлічаны як на дарослых, так і на дзяцей. На жаль, вялікай цікавасці з боку дарослых пакуль не назіраецца, затое дзеці ўжо цалкам аблюбавалі новую спартпляцоўку.

Вулічныя трэнажоры — не адзіны спартыўны падарунак гораду. Падчас іх афі¬цыйнага адкрыцця дырэктар Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці Дзяніс Ігаравіч Фацееў уручыў генеральнаму дырэктару дзяржаўнага аб'яднання «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Мікалаю Станіслававічу Рамейку валейбольныя мячы.

У бліжэйшы час спартзала на свежым паветры папоўніцца пляцоўкамі для пляжнага валейбола, хакея і баскетбола. Зімой адкрыецца пункт пракату лыж, канькоў і іншага спартыўнага інвентару. Такім чынам, у кожнага жыхара мікрараёна з'явіцца магчымасць заняцца тым відам спорту, які яму падабаецца.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы