Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
23 июня 2016

Сярод пераможцаў — ААТ “Хацілы-агра”

10 чэрвеня ў рамках 26-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Белагра-2016” адбылося ўшаноўванне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці ў сельскай гаспадарцы за мінулы год.

Сёлета Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у другі раз вызначыла лепшыя раёны і сельгаспрадпрыемствы не па найбольшых аб’ёмах вытворчасці зерня і жывёлагадоўчай прадукцыі, а па эканамічных паказчыках. Галоўныя сярод іх — павелічэнне рэнтабельнасці, колькасць выручаных грошай у разліку на аднаго працуючага, зніжэнне сабекошту прадукцыі, павышэнне яе канкурэнта­здольнасці і плацежнай дысцыпліны, шэраг іншых. Пераможцамі прызнаны толькі чатыры раёны з шасці абласцей і 18 сельгаспрадпрыемстваў. Тым больш ганарова, што ў іх ліку адкрытае акцыянернае таварыства “Хацілы-агра”, якое ўзначальвае дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу Вячаслаў Іосі­фавіч Крыштафовіч.

У мінулым годзе ў гаспадарцы на 19,4% павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг і склала на аднаго работніка 408,8 мільёна рублёў. На 6,5% узрасла рэнтабельнасць продажу і на 7,8 — рэалізацыі прадукцыі. Хацілаўцы перавыканалі заданні па пастаўках для дзяржаўных і мясцовых патрэб масланасення рапсу і збожжа. Вышэйшыя за запланаваныя эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў і зніжэнне затрат на вытворчасць прадукцыі, шэраг іншых паказчыкаў. ААТ “Хацілы-агра” ўзнагароджана Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пётр КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы