Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
19 мая 2017

Сям'я вачамі падлеткаў

У Пастаўскім дзяржаўным кале¬джы адбыўся адкрыты дыялог на тэму "Паняцце і роля сям'і ў сучасным беларускім грамадстве", прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і.

Ініцыятары мерапрыемства — камісія па справах непаўналетніх райвыканкама і РК ГА "БРСМ", у ролі вядучай выступіла другі сакратар райкама Вераніка Казлоўская. Усім удзельнікам сустрэчы загадзя падрыхтавалі бэйджы з імёнамі, знарок адмовіўшыся ад прозвішчаў і імёнаў па бацьку, нават для запрошаных экспертаў: намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. П. Нагановіч, першага сакратара РК ГА "БРСМ" І. А. Каралёвай, намесніка дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце А. К. Дубовік і псіхолага каледжа Д. П. Касцень. На думку арганізатараў, такая адсутнасць фармалізму дапамагла наладзіць больш даверлівыя адносіны паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і стварыла максімальна камфортную атмасферу ў зале.

Каб лягчэй было ўключыцца ў абмеркаванне прапанаванай тэмы, адразу прысутным прадэманстравалі некалькі тэматычных відэаролікаў, затым кожны прадставіўся, расказаў пра сваю сям'ю і жыццёвыя захапленні. Непасрэдна ў працэсе дыялогу навучэнцы каледжа разважалі, як тыя ці іншыя фактары і абставіны могуць уплываць на сям'ю. Пры дапамозе экспертаў падлеткі мадэліравалі розныя жыццёвыя сітуацыі, вызначалі моцныя і слабыя бакі пэўных тэзісаў, якія загадзя атрымалі на картках ад вядучай. Яны абмяркоўвалі, ці патрэбна каханне пры стварэнні сям'і, ці можа стаць перашкодай для далейшага сумеснага жыцця адсутнасць здароўя ў мужа ці жонкі, якая роля пры пабудове адносін людзей адводзіцца грашам, ці ёсць месца ў наш час сямейным традыцыям, наколькі патрэбна адукацыя і як падзяліць штодзённыя хатнія клопаты такім чынам, каб у кожнага члена сям'і заставаўся вольны час.

Іншы раз, улічваючы ўзрост, адказы на адвечныя пытанні падлеткам знайсці было складана. Тады ім на дапамогу прыходзілі дарослыя эксперты. Агульнымі намаганнямі прыйшлі да высновы, што сям'я для кожнага чалавека на першым месцы ў жыцці, бо гэта самыя блізкія людзі, якія заўсёды падтрымаюць і дапамогуць.

Тэкст і фота Людмілы ЗЕЛЯНКЕВІЧ

Интернет-ресурсы