Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
30 ноября 2021

Шчымлівае шчасце

«Для жанчыны шчасце — мець добрую сям’ю, дзяцей. У гэтым сэнсе я шчаслівы чалавек». Словы належаць Герою Савецкага Саюза Зінаідзе Тусналобавай-Марчанцы. Яна, маладая санінструктар, у гады Вялікай Айчыннай вынесла з поля бою 123 параненых. Страціўшы пасля абмаражэння рукі і ногі, змагла спазнаць радасць мацярынства — нарадзіла і выхавала дваіх дзяцей.

Імя З. М. Тусналобавай-Марчанкі носіць абласная прэмія. Яе ўручаюць за высокі маральны прыклад у выхаванні дзяцей і ўмацаванні сям’і. Сёлета лаўрэатам гэтай ганаровай прэміі стала і пастаўчанка Рыта Шылей.

Заслужаную ўзнагароду ёй уручылі 25 лістапада ў райвыканкаме. Віншаванні і шматлікія добрыя словы ў адрас Рыты гучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Станіслава Чымбурга і начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталлі Седзюкевіч. Яны падзякавалі за ўсю тую дабрачынную работу, якую праводзіць пастаўчанка.

А яна агромністая. Дзякуючы Рыце ў раёне ладзіцца маштабны інклюзіўны фестываль «Асаблівыя, як усе», акцыя «Сёння я чараўнік», падчас якой здзяйсняюцца запаветныя мары хворых дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі, рэалізуецца шэраг іншых ініцыятыў.

— Ведаючы пра лёс і ўчынкі Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, няма адчування, што ты робіш штосьці гераічнае, — казала Рыта Шылей. — Аднак маё шчасце, як і яе, — у дзецях, добрай сям’і. Нягледзячы на ўсю грамадскую работу, я найперш — шчаслівая мама дзвюх дачок. Лёс распара­дзіўся так, што адна з іх мае цяжкае захворванне, якое перамагчы немагчыма. Аднак, дапамагаючы іншым, можна вылечыць свой боль душэўны. Каб з новымі сіламі падтрымліваць іншых мам…

Іна Сняжкова, газета «Пастаўскі край». Фота аўтара

Пастаўчанка Рыта Шылей з высокай узнагародай

Интернет-ресурсы