Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
10 апреля 2020

Шаноўныя вернікі!

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Смерць Езуса на крыжы — доказ любові Бога да чалавека, а Яго ўваскрэсенне — сведчанне таго, наколькі моцная гэта любоў. Акунаючыся ў яе, адкрываючыся ёй, мы зможам пераадолець усе цяжкасці, хваробы, страх, выпрабаванні, з якімі штодзень сутыкаемся.

Напярэдадні велiкодных свят хачу пажадаць нам усім, каб як мага шырэй адкрыліся нашы вочы і мы змаглі паглядзець вакол сябе вачыма веры. Каб яшчэ шырэй адкрыліся нашы сэрцы і зачарпнулі як мага больш са святых тэкстаў, якія будуць гучаць у гэтыя дні ў святынях. Жадаю, каб пачутае Божае слова мы неслі перад сабой у паўсядзённым жыцці, каб памяталі заклік Уваскрослага Хрыста: «Я уваскрос і Я заўсёды з табой!», каб памяталі, што Ён хоць і памёр, але жыве і ёсць з намі, ахінае нас сваёй любоўю. З Вялікаднем!

З абяцаннем малітвы і Божым блаславеннем ксёндз-дэкан Павел Самсонаў

 

Устрымайцеся ад наведвання храмаў

На гэту нядзелю ў католікаў прыпадае Вялікдзень, а ў праваслаўных — Вербная нядзеля. Гэтыя вялікія святы заўжды збіраюць у храмах шмат людзей. Адбудуцца службы і сёлета. Аднак у разгар пандэміі і святары, і ўлада заклікаюць вернікаў заставацца дома і глядзець анлайн-трансляцыі богаслужэнняў. А тым, хто ўсё ж такі пойдзе ў святыню, — прытрымлівацца рэкамендаваных норм бяспекі.

У касцёлах і цэрквах прымаюцца ўсе неабходныя санітарна-гігіенічныя меры: праводзіцца дэзінфекцыя і праветрыванне. Паяднацца з Богам, наведаўшы храм, нікому не забараняецца. Але тым, хто дрэнна сябе адчувае ці баіцца заразіцца каранавірусам, раюць заставацца дома.

— У сваіх дзеяннях мы кіруемся дэкрэтам «Аб парадку набажэнстваў і душпастырскіх мерапрыемстваў падчас пандэміі каранавіруса», падпісаным біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, — паведаміў ксёндз-дэкан дунілавіцкага касцёла Павел Самсонаў. — У прыватнасці, у ім гаворыцца пра дыспенсу — дазвол не наведваць касцёл кожную нядзелю і ў святы, што не будзе расцэньвацца як грэх. Ён распаўсюджваецца на тых, хто мае сімптомы вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, адчувае страх захварэць на канаравірус, а таксама на пажылых. Але гэта не значыць, што яны вызваляюцца ад малітвы, наадварот, яна павінна быць больш інтэнсіўнай і шчырай.

Веруючых і актыўных прыхаджан, якія адчуваюць недамаганне ці хварэ­юць, глядзець трансляцыю набажэнства дома заклікае і Беларуская праваслаўная царква. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін. Таксама ён рэкамендуе не прыходзіць у храм тым, хто не збіраецца ўдзельнічаць у богаслужэнні, а проста жадае асвяціць вербу, турыстам і лю­дзям, якія наведваюцца туды па традыцыі і дзеля цікаўнасці.

У вялікія святы эксклюзіўныя анлайн-трансляцыі гледачам прапануе Белтэлерадыёкампанія. Пачынаючы з Вялікага чацвярга для католікаў і завяршаючы праваслаўнай Пасхай, на тэлеканале «Беларусь 3» у рэальным часе можна ўбачыць усе службы згодна з канонам. Напрыклад, у суботу, 11 красавіка, у 21.00 тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах. Узначаліць цэлебрацыю біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Вераніка Філановіч,газета «Пастаўскі край»

Фота Наталлі Налей, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы