Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
26 июня 2024

Сегодня — День работников прокуратуры. Старший помощник прокурора, советник юстиции Вячеслав Голяк

У пракуратуры раёна старшы памочнік пракурора, саветнік юстыцыі Вячаслаў Галяк працуе два гады. Але ў сілавым блоку ён чалавек не новы — мае багаты прафесійны вопыт. 
З ранняга дзяцінства, калі дарослыя пыталіся ў хлопчыка, кім ён хоча стаць, калі вырасце, Слава нязменна адказваў: «Хачу дапамагаць людзям!»З таго часу гэта стала яго дэвізам у жыцці.Атрымаўшы атэстат, юнак паступіў у Баранавіцкую сярэднюю спецыяльную школу міліцыі, пасля заканчэння якой у 2003 годзе прыйшоў служыць у Пастаўскі РАУС. Кар’еру ў праваахоўных органах пачынаў з пасады ўчастковага інспектара міліцыі, паралельна са службай вучыўся завочна ў Акадэміі МУС. Праз некаторы час кіраўніцтва райаддзела перавяло маладога інспектара ў следчыя. А калі ў 2012 годзе ўказам Прэзідэнта быў створаны Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, ён разам з калегамі па «цэху» перайшоў у Пастаўскі РАСК.
У 2019 годзе Вячаславу прапанавалі ўзначаліць Докшыцкі раённы аддзел Следчага камітэта. Кіраваў ім па 2021 год. Вярнуўшыся на малую ра­дзіму, уладкаваўся ў «Рассвет Пастаўскі» спецыялістам па забеспячэнні, потым стаў там юрысконсультам. Магчыма, працаваў бы ім і далей, калі б не запрасілі на работу ў пракуратуру, дзе ўвялі дадатковую пасаду старшага памочніка пракурора.
— У адрозненне ад міліцыі і Следчага камітэта ў пракуратуры намнога шырэйшае поле дзейнасці і намнога больш задач, — кажа пра спецыфіку сваёй цяперашняй работы Вячаслаў Галяк. — Гэта і прафілактыка злачынстваў, і нагляд за законнасцю пры прыняцці рашэнняў як супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, так і следчымі. Таксама мы кантралюем работу арганізацый і іншых юрыдычных асоб са зваротамі грамадзян, выкананне імі працоўных правоў работнікаў, ажыццяўляем нагляд у эканамічнай сферы і сферы АПК, падтрымліваем дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, удзельнічаем у разглядзе грамадзянскіх спраў і інш. Таму атрыманыя да прыходу на службу ў пракуратуру веды, у тым ліку вопыт работы ў «Рассвеце Пастаўскім», мне вельмі спатрэбіліся. Цяпер прымяняю іх на практыцы.
Службовыя абавязкі Вячаслаў дзеліць з яшчэ адным старшым памочнікам пракурора — Тамарай Зубко. Яна ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі, адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грама­дзянскіх справах і за сістэмай прымусовага выканання. Ён — за законнасцю прававых актаў, выкананнем працоўных правоў, у эканамічнай сферы, па зваротах грамадзян, у сферы барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. 50 працэнтаў рабочага часу абое праводзяць па-за сценамі службовага кабінета.
— Ажыццяўляць наглядныя мерапрыемствы седзячы ў кабінеце, без рэальнай ацэнкі таго, што адбываецца ў раёне, немагчыма, — працягвае Вячаслаў. — Так нельга аб’ектыўна прыняць рашэнне, бо на паперы ў арганізацыі ці на прадпрыемстве можа быць адна карціна, а на самай справе іншая. Трэба адзначыць, што перад намі стаіць задача не столькі пакараць юрыдычных або службовых асоб, колькі папярэ­дзіць здзяйсненне імі службовых правапарушэнняў, незаконнае прыцягненне грамадзян да адказнасці. Наша дзейнасць больш накіравана на аказанне садзейнічання людзям у вырашэнні іх праблем, аднаўленне справядлівасці. І кіраўнікі арганізацый раёна адэкватна ўспрымаюць крытыку ў свой адрас, бачаць свае недапрацоўкі, правільна ацэньваюць і разумеюць меры рэагавання, якія да іх прымяняюцца пракуратурай.
Выбраная ў юнацтве прафесія і цяперашняя работа Вячаслава ідэальна суадносяцца з яго ўнутранымі перакананнямі. Жыць сумленна, не баючыся крытыкі і папрокаў, без крывадушнасці і сквапнасці — такімі прынцыпамі кіруецца ён у паўсядзённым жыцці. Іх заклалі бацькі, якія навучылі сына быць сумленным не толькі перад іншымі, але і перад самім сабой. Цяпер Вячаслаў гэтак жа выхоўвае свайго 10-гадовага сына.
Источник: postawy.by

Интернет-ресурсы