Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
4 мая 2016

Рыхтуемся да святкавання гадавіны перамогі

У адпаведнасці з распараджэннем раённага выканаўчага камітэта, на Пастаўшчыне вядзецца падрыхтоўка да святкавання 71-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца 9 мая на плошчы Леніна ў Паставах. У 9.30 адсюль стартуе аўтапрабег “Памяці загінулых герояў”. У 10.30 адбудзецца святочнае шэсце калон працоўных калектываў горада, моладзі і ваеннаслужачых Пастаўскага ваеннага гарнізона, якое затым перанясецца на плошчу, дзе ў 11.00 распачнецца мітынг-рэквіем з ускладаннем вянкоў і кветак да магілы загінулых воінаў. У 11.30 — канцэрт “І адклікнецца ў сэрцы кожнага Перамога”, у якім прымуць удзел лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці і салісты. Будуць арганізаваны паказальныя выступленні Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы.

Актыўны ўдзел у святкаванні прыме моладзь. 8 мая на пляцоўцы каля кінатэатра ўдзельнікі дзіцячай вакальнай студыі цэнтра культуры і народнай творчасці выступяць з канцэртнай праграмай “Спявае пераможная вясна”, а 9 мая па вул. 17 Верасня (ад плошчы Леніна да плошчы Камсамольскай) з 10.00 да 11.00 вучні школы мастацтваў імя А. Ромера прадэманструюць сваю творчасць у малюнках на асфальце. У 11.00 на плошчы Ле­ніна лепшыя навучэнцы школ будуць прыняты ў піянеры. З 22.00 да 24.00 адбудуцца маладзёжная акцыя “Мы памятаем” і дыскатэка.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя чарговай гадавіне Вялікай Перамогі, пройдуць у працоўных і вучнёўскіх калектывах, установах культуры па ўсім раёне.

Интернет-ресурсы