Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
12 июня 2020

«Руляць» браты Сасноўскія

З 4 па 29 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Не пакідайце дзяцей адных!» праводзіўся сямейны агляд-конкурс «Я ў ратаўнікі пайшоў бы». Прызёрамі яго абласнога этапа сталі выхаванцы Лынтупскай яслі-сад—сярэдняй школы Аляксей і Максім Сасноўскія з мамай Анастасіяй.

Мэтай конкурсу было ўклю­чыць бацькоў у працэс выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей праз уцягненне ў сумесную творчую дзейнасць. Таму да ўдзелу ў спаборніцтве запрашаліся не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі дашкольнага (ад 2 да 5 гадоў) і малодшага школьнага (ад 6 да 11 гадоў) узростаў, але і іх мамы, таты, іншыя родныя. Ім прапанавалі праявіць крэатыў і арыгінальнасць у стварэнні тэматычных касцюмаў і тэхнікі ратаўнікоў.

Разам з іншымі іх стваралі і сем’і з Пастаўскага раёна, рыхтуючы таксама відэапрэзентацыі сваіх работ, паколькі конкурс праводзіўся анлайн. Вынікі падводзіліся ў некалькі этапаў. На раённым у намінацыі «Дзіцячы касцюм ратаўнікоў» найлепшай аказалася работа 8-гадовага навучэнца Навасёлкаўскай СШ Мішы Гіля і яго родных, у намінацыі «Дзіцячая тэхніка ратаўнікоў» — творчая праца сям’і Сасноўскіх з Лынтуп. Апошнія занялі таксама 2-е месца на абласным этапе конкурсу. У сувязі з гэтым 5 чэрвеня іх запрасілі ў Пастаўскі РАНС для ўзнагароджання.

— Прыняць удзел у конкурсе нам прапанавала выхавальнік дзіцячага сада, які наведваюць хлопчыкі, — расказвала мама 5-гадовага Лёшы і 3-гадовага Максіма Анастасія Сасноўская. — Мы зрабілі з кардону пажарную машыну і змясцілі ў яе 3-колавы дзіцячы веласіпед. Задумка была такой: каб у машыне на веласіпедзе мог сядзець малодшы сын, а старэйшы каціў бы яго. Ідэяй для відэапрэзентацыі работы стала аперацыя па выратаванні нашага ката Бусі. Відэаролік здымалі на працягу цэлага дня, а сваячка дапамагла яго зманціраваць. Што зоймем прызавое месца, не чакалі, проста вырашылі паўдзельнічаць. Дзецям вельмі падабаюцца пажарныя машыны. Калі яны праязджа­юць міма з уключанымі маячкамі, хлопчыкі проста ў захапленні. Дарэчы, нумарны знак нашай машыны — «Браты Сасноўскія».

Павіншаваць малых з перамогай і ўручыць ім падарункі прыехаў сам начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін. Разам з дыпломам ён прывёз Лёшу і Максіму цацачныя пажарныя машыны, з якімі тыя адразу ж пачалі гуляць.

— Гэта складаны конкурс, і стаць яго прызёрам вельмі ганарова, — гаварыў Сяргей Мікалаевіч. — Вы праявілі шмат творчасці, знялі цудоўны відэаролік, які мы будзем выкарыстоўваць у сваёй прафілактычнай рабоце як навучальны дапаможнік. Я ўсім раю яго паглядзець (ён ёсць у свабодным доступе ў інтэрнэце) і парадавацца за нашых юных землякоў, якія дзякуючы бацькам дабіваюцца такіх бліскучых вынікаў.

Алена Шапавалава, газета "Пастаўскі край". Фота аўтара

Интернет-ресурсы