Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
2 августа 2017

Расчыніў дзверы «Малочны рай»


У пятніцу ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай адкрыўся пяты па ліку ў райцэнтры фірменны магазін Пастаўскага малочнага завода.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч Чэпік, які прысутнічаў на ўрачыстасці, адзначыў: “Заўсёды прыемна адкрываць новыя аб’екты. Упэўнены, што магазін  крокавай даступнасці будзе запатрабаваны, прывабіць пакупнікоў шырокім асартыментам тавараў, іх якасцю, даступнымі цэнамі”.

У “Малочным раі” можна купіць не толькі малочныя прадукты, але і  хлебабулачныя, мясныя, рыбныя, кандытарскія вырабы. Жыхары новаму магазіну рады. На адкрыццё прыйшло шмат людзей. Першыя дзесяць пакупнікоў атрымалі ў падарунак наборы прадукцыі малочнага завода, тыя, хто набываў тавараў больш чым на пяць рублёў, — памятныя сувеніры. Бойка ішла дэгустацыя. Многія, пакаштаваўшы сыры, малако, смятану, накіроўваліся ў магазін менавіта за ацэненай прадукцыяй. Дзяцей забаўлялі вясёлыя клоўны.

“Малочны рай” працуе з 8 да 23 гадзін без выхадных і перапынку на абед. Выручка ў дзень адкрыцця склала больш за 43 тысячы рублёў, у нядзелю — больш за 30.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Интернет-ресурсы