Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
31 мая 2018

Раён годна прадставіў сябе

На Міжнародным інвестыцыйным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы»

Форум адбыўся на мінулым тыдні ў Віцебску і стаў для вобласці галоўнай эканамічнай падзеяй. У ім удзельнічала больш за 40 дэлегацый з 14 краін, што сведчыць аб павышэнні інтарэсу да рэгіёна і пашырэнні магчымасцей для дзелавой ініцыятывы. Пра што і гаварыў на ўрачыстым адкрыцці форуму старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Віцебшчына зацікаўлена ў прыцягненні перадавога вопыту і ведаў для стварэння і рэалізацыі праектаў на перспектыву. А для гэтага абласным цэнтрам і ўсімі раёнамі найперш былі прадэманстраваныя ўжо атрыманыя дасягненні, затым абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця.

— Наш раён быў прадстаўлены на форуме дастаткова шырока і вельмі годна, — расказвала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак. — «Паставымэбля» зацікавіла ўдзельнікаў форуму арыгінальнай мэбляй-трансформерам для дач: лаўкай, арэлямі, этажэркай, якія лёгка трасфармуюцца ў сталы і іншыя віды мэблі, а таксама партай Эрысмана, Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат — мэбляй з масіву (буфеты, лаўкі, сталы, крэслы). Малочны завод не толькі паказаў сваю прадукцыю, якая заўсёды вельмі якасная, але і арганізаваў яе дэгустацыю.

Сёлета больш шырока ў інвестфоруме (а ён праводзіўся ў Віцебску ўжо ў сёмы раз) удзельнічаў прыватны бізнес. Наш раён прадстаўлялі Пастаўскі мэблевы цэнтр (дэманстраваў дзверы, паркетную дошку і пялеты), завод «Промістэхна» (запчасткі для сельскагаспадарчых машын) і мікраарганізацыя «СанРэміВуд» (настольныя лямпы, таршэры, бра).

У маляўнічым буклеце «Нашы інвестыцыйныя прапановы», выдадзеным да форуму, пастаўчане змясцілі дастаткова шырокую інфармацыю пра праекты будаўніцтва завода па вырабе чарапіцы і керамічнай пліткі, рэпрадуктарнай свінафермы, стварэнні гасцініцы ў Паставах, вытворчасці бытавых электрапрыбораў, бытавой радыёэлектроннай апаратуры і іншыя. Яшчэ адзін буклет прадстаўляў зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб’­ектаў турысцкай дзейнасці.

Як адзначыла Ірына Несцяронак, цікавасць да прадукцыі, прадстаўленай пастаўчанамі, і інвестпраектаў на форуме была і ўжо ёсць вусная дамоўленасць аб далейшых перагаворах па ажыццяўленні некаторых.

Фаіна Касаткіна, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы